wd wp Пошук:

Санкт-Пёльтэн

Санкт-Пёльтэн (ням.: Sankt Pölten, St. Pölten) — горад у Аўстрыі, сталіца і найбуйнейшы горад зямлі Ніжняя Аўстрыя. Насельніцтва — 49 121 чалавек (2001).

Транспарт

Праз горад праходзяць аўтамабільная і чыгуначная магістраль ВенаЛінц, дарогі на Крэмс і Марыяцэль, а таксама чыгуначная лінія на Крэмс, Тульн-на-Дунаі, Хайнфельд, Санкт-Эгід-ам-Нойвальдэ, Манк і Марыяцэль.

Дарога на цягніку ад Вены займае каля 40 хвілін, ад Лінца каля 50 хвілін.

Гісторыя

У часы Старажытнага Рыма на месцы Санкт-Пёльтэна размяшчаўся рымскі горад Эліум Цэнтыум (Aelium Cetium). Санкт-Пёльтэн сфарміраваўся ў VIII стагоддзі вакол бенедыкцінскага абацтва Св. Іпаліта (ням.: Sankt Pölten), заснаванага ў 771 годзе, якое і дало імя горада. Афіцыйна правы горада Санкт-Пёльтэн атрымаў у 1159 годзе.

Да 1490 года належаў біскупству Пасау, з 1785 года сам стаў цэнтрам біскупства. У 1986 годзе стаў сталіцай зямлі Ніжняя Аўстрыя.

Славутасці

Кафедральны сабор
  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Санкт-Пёльтэн
  • Ратушная плошча. Цэнтр старога горада. Пасярод плошчы — калона Святой Тройцы (1782).
  • Францысканская царква знаходзіцца з поўначы ратушнай плошчы. Пабудавана ў 1768 годзе ў стылі ракако.
  • Ратуша. Будынак ратушы на паўднёвым боку ратушнай плошчы пабудаваны ў XIV стагоддзі, з тых часоў шматразова перабудоўваўся. Барочны фасад ратушы створаны ў 1727 г.
  • Манастыр кармелітак. Цяпер у ім размяшчаецца гарадскі музей.
  • Саборная плошча. Цэнтр былога рымскага горада Эліум Цэнтыум. На плошчы кафедральны сабор (XII стагоддзе, шматразова перабудоўваўся, апошні раз у стылі барока ў 1722 г.). Вышыня званіцы 77 метраў.
  • Рэзідэнцыя біскупа. Пабудавана ў 1653 г. Цяпер у ёй епархіяльны музей, дзе выстаўлены прадметы рэлігійнага мастацтва.
  • Замак Потэнбрун у Потэнбруне. У палацы экспануецца калекцыя сярэднявечных кубкаў.

Музеі

  • Гарадскі музей Санкт-Пётэльна
  • Епархіяльны музей
  • Музей Ім Хоф
  • Гістарычны музей Ніжняй Аўстрыі

Гарады-пабрацімы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be