Прыенай
Прыенай (літ.: Prienai, традыцыйная беларуская назва — Прэны) — горад у Літве, размешчаны на рацэ Нёман. Цэнтр Прыенайскага раёна Каўнаскага павета. Насельніцтва — 11,0 тыс. чал.
Гісторыя
Прыенай упершыню згадваецца ў 1502 годзе як дзяржаўны маёнтак (двор), у 1579 — мястэчка. У 1644 годзе вялікі князь літоўскі Уладзіслаў Ваза падараваў паселішча Мікалаю Глінскаму. У 1609 годзе горад. У 1580 і 1785 атрымалі прывілеі на правядзенне кірмашоў. У 1609 годзе Каспер Горват заснаваў касцёл. У пачатку 17 ст. дзейнічала прыходская школа[1].
У 1773 годзе Прэны перайшлі ва ўласнасць Сапегаў, якія валодалі імі да 1857 года, калі перайшлі ў дзяржаўную ўласнасць. Былі цэнтрам стараства, з 1791 — Прэнскага павета. 9 лістапада 1791 года атрымалі магдэбургскае права і герб з выявай Св. Георгія на кані, забіваючага кап’ём цмока. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ў складзе Прусіі[1].
У 1920 годзе Прэны ўвайшлі ў склад Польшчы. У верасні 1939 года горад быў заняты савецкімі войскамі. З чэрвеня 1941 да 1944 года горад быў акупаваны нямецкімі войскамі.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Блюма Вульфаўна Зейгарнік, псіхолаг
Гарады-пабрацімы
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прыенай
- Прыенай на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
Катэгорыя·Населеныя пункты Каўнаскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Прыенайскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Літвы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.