wd wp Пошук:

Прылепы

Прыле́пы[2] (трансліт.: Pryliepy, руск.: Прилепы) — вёска ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Азярыцкаслабадскага сельсавета. Знаходзіцца каля ракі Усяжа і Дубраўскага вадасховішча, за 21 км у напрамку на паўночны захад ад горада Смалявічы, за 31 км ад Мінска.

Гісторыя

Вынікі археалагічных раскопак паказваюць, што першае пасяленне людзей на месцы вёскі існавала ў першабытнаабшчынным часе, задоўга да ўтварэння вёскі. Паміж вёскамі Берагоўцы і Сарокі знаходзіцца гарадзішча жалезнага веку.

Да 16 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Прылепскага сельсавета[3].

Славутасці

Інфрастуктура

  • Бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі
  • ДУА «Прылепскі НПК дзіцячы сад — сярэдняя агульнаадукацыйная школа»[4]
  • Аграсядзіба «Добра хата»[5]

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. 1 2 Сайт РУП «Белпошта»
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 19.12.2009 №231 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» Архівавана 6 жніўня 2021. (руск.)
  4. ДУА «Прылепскі НПК дзіцячы сад — сярэдняя агульнаадукацыйная школа» Архівавана 5 снежня 2014.
  5. Турыстычны партал Беларусі (руск.)

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 69. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Ельнінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Рослаўльскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Смалявіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be