wd wp Пошук:

Прыхабы (Бялыніцкі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Прыхабы.

Прыхабы — вёска ў складзе Лебядзянкаўскага сельсавета Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобл.

Гісторыя

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.

У вёсцы 10 верасня 1921 года была створана дрэваапрацоўчая кааператыўная арцель[1]. Да студзеня 1925 года пачала дзейнічаць установа спажыўкааперацыі[2].

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. У вёсцы базіраваўся нямецкі апорны пункт, які быў разгромлены 113-м партызанскім атрадам[3].

У 1924—1960 гадах цэнтр Прыхабскага сельсавета[4].

Зноскі

  1. Марозаў, А. 20-30-я…
  2. Серыкаў, У. Першыя крокі…
  3. Партызанскі полк 121-ы імя А. М. Касаева // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 477. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.

Літаратура

  • Марозаў, А. 20-30-я: станаўлнне прамысловасці // Зара над Друццю. 2002. 18 верас. С. 3.
  • Серыкаў, У. Першыя крокі кааперацыі // Зара над Друццю. 2007. 3 ліст.
  • Памяць: Бялыніцкі раён: Гіст.-дак.хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. В. Агееў і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. -Мн.:, 2000. −509с.: іл. — С. 18.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бялыніцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be