wd wp Пошук:

Псуеўскі сельсавет

Псу́еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Псуя.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Пліскага раёна Вілейскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Востраўскага і Вуглоўскага сельсаветаў[1]. 24 красавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Прошкаўскага сельсавета, таксама ў склад сельсавета з Зябкаўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Асінаўка, Гарані, Гразі, Дзіўнікі, Завулак Літоўскі, Завулак Рускі, Скрабатуны, Сшо, Церасполле, Хралы і Янова)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 3 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з Зябкаўскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (вёскі Бабуліна, Васькавічы, Запалле, Ляпейкі, Чашкі і хутары Баяры, Бондары, Гаравыя, Гваздова, Каменкі, Карчомнае, Лаза, Паўлаўшчына, Целяшы), наўзамен у склад Зябкаўскага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (вёскі Баравое, Барыскавічы, Гарохаўе, Дворыца, Крывічы, Прошкава, Прудаўё, Юркава і хутары Азёркі, Вусце, Выгары, Дварэц, Купелі, Малы Бор, Падавуты, Старына, Старыца, Хвашчова, Цагельня і Шабаны)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1027 чалавек[4], з іх 94,4 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 1,5 % — палякі[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Глыбоцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пліскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Глыбоцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be