wd wp Пошук:

Псышчаўскі сельсавет

Псы́шчаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Псышчава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. 21 ліпеня 1980 года скасаваны вёскі Закалле і Пнюхі[1]. 26 чэрвеня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Опальскага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1110 чалавек[3], з іх 97,7 % — беларусы[4].

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 5 населеных пунктаў: Вартыцк, Лучкі, Псышчава, Святаполка, Упірава.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
  2. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 287 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивановского района Брестской области
  3. Насельніцтва ўсіх населеных пунктаў паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Іванаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Драгічынскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be