Пухавіцкі сельсавет
Пу́хавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Пухавічы.
Гісторыя
Утвораны 18 снежня 1925 года ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай акругі БССР з цэнтрам у мястэчку Пухавічы, у склад сельсавета ўключана тэрыторыя скасаванага Слабадскога сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Пухавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці БССР. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. 29 чэрвеня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Краснаакцябрскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Асавок, Балоча, Высокая Старына, Дукаўка, Залессе, Зафранцузская Грэбля, Красны Акцябр, Падкоссе, Растокі, Рэпішча, Снусцік, Французская Грэбля, Хідра, Ясная Паляна)[1].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3038 чалавек[2], з іх 92,3 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,4 % — палякі[3].
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1947 года — 21
- 29 чэрвеня 2006 года — 31
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района Архівавана 21 кастрычніка 2020.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 9
- Конкурс гістарычных ведаў. Пытанні і адказы
Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1925 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Пухавіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.