wd wp Пошук:

Пухавічы (Пухавіцкі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пухавічы.

Пу́хавічы[1] (трансліт.: Puchavičy, руск.: Пуховичи) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Пухавіцкага сельсавета. З 17 чэрвеня 1924 да 29 ліпеня 1925 года быў цэнтрам Пухавіцкага раёна. Насельніцтва 2287 чал. (1999).

Геаграфія

Знаходзяцца за 9 км ад Мар’інай Горкі і чыгуначнай станцыі Пухавічы, на аўтамабільнай дарозе Мінск — Бабруйск, на рэках Свіслач і Цітаўка.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Пухавічы у 1918 г.

Упершыню Пухавічы згадваюцца ў XVI ст. як вёска, прыватнае ўладанне. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.

У складзе Расійскай імперыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Пухавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. 3 канца XVIII ст. мястэчкам валодалі Сулістроўскія, пазней — Фрыбесы, Эсткі, Вальковічы.

У 1843 тут збудавалі Багародзіцкую царкву.

У 1863 у Пухавічах адкрылася земскае народнае вучылішча, Станам на 1886 у мястэчку было 73 двары, царква, 3 сінагогі, народнае вучылішча, 2 піваварні, 26 крамаў, 4 рэгулярныя кірмашы, паромная пераправа, на рэках Свіслач і Цітаўка.

Паводле перапісу 1897 г. дзейнічалі царква, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, сінагога, 49 лавак, завод сельцерскіх мінеральныхвод, 4 пітных ўстановы, на год адбывалася 4 кірмашы; каля мястэчка, у фальварку Пухавічы, былі паравы і вадзяны млын.

У пач. XX ст. існавалі аднайменныя мястэчка (418 двароў) і маёнтак. У жніўні 1905 адбылося выступленне насельніцтва. Удзельнічала каля 50 чалавек.

Найноўшы час

Крама (1918)

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года Пухавічы былі пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пухавічы абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 знаходзіліся пад польскай уладай.

17 чэрвеня 1924 года Пухавічы сталі цэнтрам раёна (да 29 ліпеня 1925[2]). 27 верасня 1938 статус паселішча панізілі да вёскі.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 вёска знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У 1942 годзе было расстраляна 20 ваеннапалонных і 90 жыхароў вёскі.

Насельніцтва

Дэмаграфічныя дадзеныя

Мужыкі з-пад Пухавічаў (1918)

XVIII стагоддзе:

  • 1745 год — 17 двароў[3];

XIX стагоддзе:

  • 1816 год — 10 двароў, каля 80 чал.;
  • 1886 год — 73 двары, 860 чал.;
  • 1897 год — 1912 чал., 92 % яўрэі;

XX стагоддзе:

  • 1901 год — 44 чал. у маёнтку Пухавічы і 2225 чал. у мястэчку Пухавічы;
  • 1917 год — 3093 чал., у маёнтку Пухавічы 67 чал.;
  • 1926 год — 2160 чал., 929 яўрэяў (43 %);
  • 1999 год — 889 двароў, 2287 чал.[4];

XXI стагоддзе:

  • 1.01.2002 год — 882 двары, 2300 чал.
  • 2010 год — 1825 чал.

Рэлігія

Станам на 1886 г. у Пухавічах было 3 сінагогі.

Царква

У 1834 тут была збудавана Багародзіцкую царкву. У 1950 гадах гадах царква была зачынена, часткова разбураны і пераабсталяваны пад клуб. Пад канец 90-х праваслаўная грамада змагла вярнуць будынак храма (клуба) у сваё веданне. 18.08.2015 г. пасля завяршэння набажэнства біскуп Веніямін заклаў у падставу будучага храма камень і памятную грамату.[5]

Сацыяльная сфера

Адукацыя

Медыцына

Медыцынскія паслугі надае вясковая бальніца. Колькасць абслугоўваных пацыентаў складае — 80 чалавек у змену.[6]

Эканоміка

Пухавіцкае лясніцтва

У вёсцы ёсць клуб.

Сувязь і камунікацыі

У вёсцы працуе адзяленне сувязі, паслугі электрасувязі забяспечвае Пухавіцкі вузел электрасувязі. На сённяшні дзень прадпрыемства падае больш 70 відаў паслуг, асноўнымі з якіх з’яўляюцца: тэлефанія, Інтэрнэт, тэлебачанне.

Архітэктура і славутасці

Славутасці

Рынак у Пухавічах, пачатак XX ст.
Цэнтральная плошча ў цяперашні час

Страчаная спадчына

  • 3 сінагогі

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пухо́вічы
  2. Алесь Карлюкевіч. Знічкі Айчыны: Ігумен-Чэрвень, Смілавічы, Пухавічы (нявызн.). Голас Радзімы (11 жніўня 2011).(недаступная спасылка)
  3. Пуховичи инвентарь 1745 г. в Минском воеводстве владение Александр Быковский. НИАБ, ф. 1727 оп. 1 д. 12 л. 311—312.
  4. Аляксандр Прановіч. Пухавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 9.
  5. http://sobory.ru/article/?object=40918
  6. http://mgorka-crb.by/o-bolnice/
  7. https://radzima.org/be/fota/53713.html
  8. http://www.gorka.by/?p=25541 Архівавана 28 красавіка 2016.

Літаратура

  • Прановіч, А. Пухавічы / Аляксандр Прановіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 9. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Puchowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 266.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be