wd wp Пошук:

Пышнянскі сельсавет

Пышня́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Пышна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лепельскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лепельскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Зацякляскага сельсавета (3 населеныя пункты: Зацякляссе, Мядзвёдаўка і Селішча)[1], 18 сакавіка 1963 года — частка скасаванага Весніцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: Антунова, Ветча, Казімірова, Лагі, Малыя Дольцы, Мацюшы, Мірны, Новая Жызнь, Пуцілкавічы і Храмёнкі)[2]. 9 ліпеня 1965 года ў склад Стайскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Зацякляссе, Мядзвёдаўка і Селішча)[3]. 30 ліпеня 1966 года 10 населеных пунктаў былога Весніцкага сельсавета (Антунова, Ветча, Казімірова, Лагі, Малыя Дольцы, Мацюшы, Мірны, Новая Жызнь, Пуцілкавічы і Храмёнкі) перададзены ў склад адноўленага Ушацкага раёна[4]. 10 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Стайскага сельсавета[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 803 чалавекі[6], з іх 95,4 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 0,4 % — украінцы[7].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты: Антонаўка, Ассё, Вялікія Пышнагоры, Забалацце, Забор’е, Закаліўе, Заполле, Зароўе, Звязда, Клеўзы, Крыўкі, Крыўцы, Малыя Пышнагоры, Навасёлкі, Навіны, Поплаўкі, Пунішча, Пышна, Савін Дуб, Саламахі, Слабодка, Студзёнка і Убярцы.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 23 (1143).
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лепельскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be