Стайскі сельсавет (Лепельскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Стайскі сельсавет. Ста́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Стаі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лепельскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лепельскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Зацякляскага сельсавета (2 населеныя пункты: вёскі Вокана і Прудок)[1]. 9 ліпеня 1965 года ў склад сельсавета з Пышнянскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Зацякляссе, Мядзвёдаўка і Селішча)[2]. У 1972 годзе ў склад Заазерскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Стары Лепель і імя Чапаева)[3]. 4 сакавіка 1987 года ў склад Домжарыцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Бяседы, Верабкі, Вокана)[4]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Заазерскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Будзяўцы, Ворань, Дзяньгубы, Заазер’е, Падлобныя, Стары Лепель і Юркоўшчына)[5], 10 кастрычніка 2013 года — тэрыторыя скасаванага Пышнянскага сельсавета (23 населеныя пункты: Антонаўка, Ассё, Вялікія Пышнагоры, Забалацце, Забор’е, Закаліўе, Заполле, Зароўе, Звязда, Клеўзы, Крыўкі, Крыўцы, Малыя Пышнагоры, Навасёлкі, Навіны, Поплаўкі, Пунішча, Пышна, Савін Дуб, Саламахі, Слабодка, Студзёнка і Убярцы)[6]. 31 кастрычніка 2016 года скасавана вёска Клеўзы[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 2273 чалавекі[8], з іх 94,4 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 1,1 % — украінцы[9].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
- ↑ Решение Лепельского районного Совета депутатов от 31 октября 2016 г. № 108 Об упразднении сельского населенного пункта Лепельского района Архівавана 8 жніўня 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Лепельскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.