Пярлая
Пярлая́[1] (літ.: Perloja, традыцыйная беларуская назва — Пералая) — вёска ў Варэнскім раёне Алітускага павета Літвы. Уваходзіць у склад Варэнскай сянюніі. Размешчана на рацэ Мяркіс, за 19 км на захад ад Варэны. Насельніцтва на 2001 год — 586 чалавек.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўспамін пра Пералаю датуецца 1478 годам. У 1413 годзе яна ўвайшла ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.
У XV стагоддзі ў Пералаі быў пабудаваны касцёл. У 1710 годзе мястэчка пацярпела ад мору. У 1792 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Пералаі Магдэбургскае права.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Пералая апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.
Каля 1888 года ў Пералаі было 113 будынкаў.
Найноўшы час
Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Пералая апынулася ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: ~1888 год — 790 чал, з іх 738 каталікоў і 52 іўдзеі[2]
- XXI стагоддзе: 2001 год — 586 чал.
Славутасці
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Францыска Асізскага (1928—1930, пабудаваны паводле праекта Вацлава Міхневіча)
- Помнік Вітаўту Вялікаму (1930)
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Słownik geograficzny… T. IX. — Warszawa, 1888. S. 143.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пярлая
Катэгорыя·Населеныя пункты Варэнскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.