Пілтэнэ
Пі́лтэнэ (таксама Пільтэнэ, Пільтэн; лат.: Piltene) — горад на захадзе Латвіі, у Курзэмэ. Паводле новага (2009 год) адміністрацыйнага падзелу Латвіі знаходзіцца ў Вэнтспілскім краі. Размешчаны на рацэ Вэнта.
Гісторыя
Яшчэ ў XIII стагоддзі сучаснае размяшчэнне Пілтэнэ мела значнае стратэгічнае значэнне, бо было аддалена ад вусця Вэнты і тым самым менш падвержана набегам вікінгаў. Паводле гіпотэз і легенд, якія ў наш час не знайшлі гістарычнага абгрунтавання, кароль Даніі Вальдэмар II у 1220 годзе загадаў пабудаваць крэпасць на месцы Пілтэнэ. Першая дакладная згадка Пілтэнэ адносіцца да 1309 года. Там знаходзіўся замак, які належаў курляндскаму біскупу Бурхарду, дзе біскуп чыніў суд. У 1330-я гады замак быў абложаны літоўскімі войскамі, але яны не змаглі яго ўзяць. У 1557 годзе Пілтэнэ атрымаў правы горада з Рыгі, а разам з імі кіраванне над Айзпутэ, Кулдыгай і Вэнтспілсам. У 1560 годзе Пілтэнская дыяцэзія была прададзена каралю Даніі Фрэдэрыку II і тут жа аддадзена як апанаж яго брату Магнусу. У 1579 годзе Пілтэнэ адышоў да Рэчы Паспалітай пасля паражэння Расіі ў Лівонскай вайне, а сам Магнус памёр у замку ў 1583 годзе. Яго ўдава і малалетняя дачка былі зманам выкліканы ў Маскву Барысам Гадуновым, пасля чаго ўдава сілком пастрыжана ў манастыр, а дачка меркавана атручана, каб выключыць магчымасць прэтэнзій на прастол. У 1585 годзе Данія цалкам адмовілася ад усіх прэтэнзій на Пілтэнскае біскупства на карысць Рэчы Паспалітай. У 1617 годзе адміністрацыйны цэнтр быў перанесены з Пілтэнэ ў Айзпутэ. Замак да 1750 годзе цалкам разбурыўся.
Транспарт
Аўтадарогі
Да Пілтэнэ падыходзіць рэгіянальная аўтадарога P122 Вэнтспілс — Пілтэнэ.
Сярод мясцовых аўтадарог варта адзначыць V1309 Пілтэнэ — Злэкас і V1310 Пілтэнэ — Сілакрагс.
Міжгароднае аўтобуснае паведамленне
Асноўны маршрут Пілтэнэ — Вэнтспілс.
Зноскі
- ↑ Колькасць жыхароў у самакіраваннях. 01.01.2011(лат.)
- ↑ Кніга паштовых індэксаў Латвіі - красавік 2011 (лат.)
- ↑ Класіфікатар адміністрацыйных тэрыторый і тэрытарыяльных адзінак Латвіі - 16 лютага 2011 (лат.)
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Вэнтспілскага края(лат.) (англ.)
- Інфармацыя пра Пілтэнэ на турыстычным партале mesta.lv(руск.)
- Інфармацыя пра Пілтэнэ ў тапанімічнай базе даных(лат.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.