wd wp Пошук:

Пішчац

Пі́шчац (польск.: Piszczac) — вёска ў Польшчы, на рацэ Лютні. Уваходзіць у склад Бяльскага павета Люблінскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Пішчац. Насельніцтва на 2011 год — 3016 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на ўсход ад Бялы Падляскай, за 98 км на паўночны ўсход ад Любліна.

Гісторыя

Царква, 1915—1918 гг.

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Пішчац (Пещатка — Пяшчатка, Пішчатка) датуецца 1500 годам. У 1530 годзе горад атрымаў Магдэбургскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Пішчац увайшоў у Берасцейскі павет Берасцейскага ваяводства. 4 жніўня 1569 года ён атрымаў герб «у чырвоным полі постаць чалавека з ястрабам у руцэ»[1].

У XVI ст. у Пішчацы дзейнічалі касцёл і царква, з XVIII ст. — сінагога[2].

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пішчац апынуўся ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX ст. — у складзе Расійскай імперыі, ва Уладаўскім павеце Седлецкай губерні. Гэта адарвала горад ад губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год у Пішчацы было 118 будынкаў, на 1862 год — 168. За ўдзел жыхароў Пішчаца ў нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1863—1864 гадоў расійскія ўлады пазбавалі яго гарадскіх правоў.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Пішчац занялі нямецкія войскі.

Найноўшы час

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Пішчац апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе мястэчка занялі войскі Трэцяга рэйха.

У 1944 годзе Пішчац занялі савецкія войскі, пасля чаго яго зноў перадалі Польшчы.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1827 год — 1041 чал.; 1864 год — 1471 чал.[3]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 3016 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасці

  • Капліца могілкавая (1800)
  • Могілкі іўдзейскія
  • Царква Святога Яна Прадцечы (мураўёўка; 1907, цяпер касцёл Узвышэння Святога Крыжа)

Страчаная спадчына

  • Сінагога
  • Царква

Галерэя

  • Краявіды Пішчаца
  • Могілкавая капліца
  • Былая царква-мураўёўка
  • Брама
  • Вуліца

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. С. 222.
  2. Katalog zabytków sztuki w Polsce. Województwo lubelskie powiat Biała Podlaska / Red. K. Kolendo-Korczakowa, A. Oleńska, M. Zgliński. — Warszawa: Instytut Sztuki Polskiej Akademii Nauk, 2006. S. 203.
  3. Chlebowski B. Piszczac // Słownik geograficzny… T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 232.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Бяльскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Люблінскага ваяводства Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be