wd wp Пошук:

П’ешцяны

П’е́шцяны (славацк.: Piešťany, ням.: Pistyan, венг.: Pöstyén) — курортны горад у заходняй Славакіі на рацэ Ваг ля падножжа Паваскага Інаўца. Насельніцтва каля 30 тыс. чалавек.

Гісторыя

П’ешцяны ўпершыню згадваюцца ў 1113 годзе. Уся гісторыя горада звязаная з мінеральнымі крыніцамі. Першае падрабязнае апісанне гаючых крыніц П’ешцянаў адбываецца ў 1545 годзе ў лісце каралеўскага дарадцы Юрая Вернера. Далей пра іх згадваюць лекары аўстрыйскага імператара і рымскага папы Сікста V. У 1642 годзе П’ешцяны атрымлівае гарадскія правы. У XVIII ст. тут узнікае санаторны гарадок Цепліцэ. У 1772 тут будуецца бальнеалагічны санаторый. Бурны росквіт наступае ў 1889 годзе, калі санаторыем кіравала фірма «Аляксандр Вінтэр і сыны».

У 1917 годзе тут сустракаюцца нямецкім імператар Вільгельм II, аўстрыйскі імператар і венгерскі кароль Карл I і балгарскі цар Фердынанд I і вырашаюць працягнуць вайну да пераможнага канца.

Сёння П’ешцяны вядомы курортны горад, знакаміты перш за ўсё лячэннем рэўматычных захворванняў.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. https://volby.statistics.sk/oso/oso2018/sk/download.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be