Рабец
Рабе́ц[1] (трансліт.: Rabiec, руск.: Рабец) — пасёлак у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Алексіцкага сельсавета.
Гісторыя

У 1909 годзе згаданы фальварак Рабец, які месціўся ў Юравіцкай воласці, меў адзін двор і пятнаццаць жыхароў.[2] У сельскагаспадарчым перапісе 1916 году сказана, што той фальварак належаў Антонію, сыну Фелікса, Лаўрыновічу, а жыло ў ім адзінаццаць чалавек.[3] Назва паходзіць ад рэчкі Рабец, вядомай яшчэ з XVI ст.[4] Пазначана рэчка таксама на плане Генеральнага межавання Рэчыцкага павета 1797 года.
Аднайменны пасёлак быў заснаваны ў 1920-я гады. Бацька Івана Паўлавіча Мележа пісаў сыну 10 студзеня 1961 года, што ў Глінішчах землеўпарадкаванне не праводзілася, але — у суседніх Алексічах. Тады з сяла Алексічы ўтварылі тры пасёлкі: Алексічы, Дуброва (запісана Дуброўна) і Рабец.[5].
Пасля скасавання Юравіцкага раёна, 8 ліпеня 1931 года тэрыторыя Алексіцкага сельсавета (з Рабцом) увайшла ў склад Хойніцкага раёна. У тым жа 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. З 20 лютага 1938 года — у Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры.
У гады Вялікай Айчыннай вайны 10 жыхароў загінулі на фронце.
З 8 студзеня 1954 года — у Гомельскай вобласці. Згодна з перапісам 1959 года ў пасёлку жылі 182 чалавекі. У складзе калгаса «Ленінскі шлях» (цэнтр — вёска Глінішча).
На 2021 год у Рабцу 8 гаспадарак з 14 жыхарамі[6].
Вядомыя асобы
- Васіль Апанасавіч Равяка[upper-alpha 1] (нар. 1948) — Герой Беларусі, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Заўвагі
- ↑ Прозвішча Рэвяка (Равяка) у Алексічах, выселкам з якіх быў Рабец, вядома з апісання Мазырскага замка 1552 года, гл.: Архив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. І. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 636
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 167
- ↑ НГАБ у Мінску. Ф. 325. Воп. 2. Спр. 474. А. 19 — 19адв.
- ↑ Архив Юго-Западной России. Ч.VII. Т. I. — Киев, 1886. Акты о заселении Юго-Западной России. С. 222—225; Литовская метрика. Книга записей 51 (1566—1574). — Вильнюс, 2000. С. 177—179
- ↑ Сем лістоў з глыбіні Палесся
- ↑ Звесткі пра колькасць насельніцтва на тэрыторыі Алексіцкага сельсавета на 01.01.2021 г. Архівавана 20 кастрычніка 2021.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Хойніцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.