wd wp Пошук:

Хойніцкі раён

Хойніцкі раёнадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці Беларусі. Мяжуе з Калінкавіцкім, Рэчыцкім, Брагінскім, Лоеўскім, Нараўлянскім і Мазырскім раёнамі Гомельскай вобласці. На поўдні мяжуе з Іванкаўскім (да 1988 г. Чарнобыльскім) раёнам Кіеўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Хойнікі.

Геаграфія

Плошча раёна складае 202,8 тыс. га, з іх лясы — 58,2 тыс. га. Пераважна хваёвыя, бярозавыя, дубовыя, асінавыя віды дрэў. Агульная плошча сельгасугоддзяў складае 45,9 тыс. га, у тым ліку ворыва — 23,0 тыс. га, асушаныя землі — 18,9 тыс. га, 3,4 % тэрыторыі знаходзіцца пад балотамі, што складае 6,9 тыс. га.

Тэрыторыя раёна знаходзіцца ў межах Мазырскага Палесся. Паверхня раўнінная, цэнтральную частку раёна займае Хойніцка-Брагінскае ўзвышша. Практычна ўся паверхня (98 %) знаходзіцца на вышыні 110—140 м. Каля вёскі Стралічаў знаходзіцца самы высокі пункт раёна — 160 м.

З карысных выкапняў ёсць торф, будаўнічыя пяскі, нафта, радовішча якой пачалі распрацоўваць ў 2004 годзе.

У студзені сярэдняя тэмпература паветра складае −6,6 градусаў Цэльсія, у ліпені +18,6 градусаў Цэльсія. За год ўпадае 565 мм ападкаў. Працягласць вегетацыйнага перыяду 195 сутак.

На тэрыторыі раёна працякае Прыпяць з прытокамі Віць і Тур’я, знаходзяцца некалькі азёр — Жартай, Ломыш, Стараселле, Масцішча, вадасховішчы Вялікаборскае, Віць, Судкоў, Уласы.

На тэрыторыі раёна размешчаны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік, куды ўвайшлі землі, выведзеныя з карыстання ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Плошча запаведніка складае 215 тыс. га. У ім жыве 54 віды млекакормячых, каля 80 відаў птушак, 25 — рыб. Расце 1250 відаў раслін. У 1996 годзе было завезена 15 белавежскіх зуброў, цяпер іх колькасць складае 40 асобін. У Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь занесены 43 віды фаўны, 19 відаў флоры запаведніка.

Гісторыя

Хойніцкі раён у 1940 годзе

Раён утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Рэчыцкай акругі. Цэнтр — мястэчка Хойнікі. У склад раёна ўключаны 37 сельсаветаў: Амелькаўшчынскі, Аравіцкі, Бабчынскі, Барысаўшчынскі, Валоцкі, Варацецкі, Велікаборскі, Веляцінскі, Высоцкі, Гарошкаўскі, Гноеўскі, Губарэвіцкі, Дварышчанскі, Дронькаўскі, Дубровіцкі, Забалацкі, Звіняцкаўскі, Ізбынскі, Казялужскі, Карчоўскі, Клеўскі (Кліўскі), Краснасельскі, Малешаўскі, Мархлеўскі, Мокішскі, Навасёлкаўскі, Небытаўскі, Паганянскі, Паселіцкі, Паташынскі, Плоскаўскі, Пудакоўскі, Рудакоўскі, Руднаўскі, Стралічаўскі, Хойніцкі, Храпкаўскі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 4 жніўня 1927 года далучаны Зашчобскі і Маканавіцкі сельсаветы скасаванага Васілевіцкага раёна. 27 снежня 1927 года скасаваны Высоцкі сельсавет. 30 снежня 1927 года ў выніку рэарганізацыі і ўзбуйнення сельсаветаў Гомельскай акругі замест 38 сельсаветаў у раёне зацверджана 17: Амелькаўшчынскі, Аравіцкі, Бабчынскі, Барысаўшчынскі, Валоцкі, Велікаборскі, Дварышчанскі, Забалацкі, Карчоўскі, Клеўскі (Кліўскі), Маканавіцкі, Навасёлкаўскі, Небытаўскі, Паселіцкі, Паташынскі нацыянальны польскі, Рудакоўскі і Стралічаўскі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Алексіцкі, Кажушкаўскі, Тульгавіцкі, Хобненскі сельсаветы скасаванага Юравіцкага раёна, 5 красавіка 1935 года — Кабылеўскі і Маладушскі сельсаветы Рэчыцкага раёна. 23 жніўня 1937 года скасаваны Паташынскі нацыянальны польскі сельсавет, адначасова Клеўскі (Кліўскі) сельсавет перайменаваны ў Загальскі. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Палескай вобласці, тады ж Кабылеўскі, Маканавіцкі і Хобненскі сельсаветы перададзены зноў утворанаму Васілевіцкаму раёну. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бабчынскі, Загальскі, Карчоўскі, Навасёлкаўскі, Небытаўскі сельсаветы, Маладушскі сельсавет перададзены Рэчыцкаму раёну. 16 красавіка 1959 года скасаваны Валоцкі сельсавет, Забалацкі сельсавет перайменаваны ў Небытаўскі. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны Баршчоўскі і Радзінскі сельсаветы скасаванага Камарынскага раёна. 20 лютага 1964 года скасаваны Баршчоўскі сельсавет. 30 чэрвеня 1966 года Небытаўскі сельсавет перайменаваны ў Казялужскі. 10 лістапада 1967 года Хойнікі набылі статус горада раённага падпарадкавання. 8 студзеня 1987 года скасаваны Аравіцкі, Кажушкаўскі і Радзінскі сельсаветы. 4 ліпеня 1991 года скасаваны Рудакоўскі сельсавет. 28 лістапада 1991 года скасаваны Амелькаўшчынскі і Тульгавіцкі сельсаветы. 20 кастрычніка 1995 года Хойніцкі раён і горад Хойнікі аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 1 снежня 2009 года скасаваны Казялужскі сельсавет, Дварышчанскі сельсавет перайменаваны ў Судкоўскі[5].

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

  • Караль Прозар, маршалак Галоўнага Трыбуналу ВКЛ 1787 г., вялікі абозны ВКЛ, “рэдкі грамадзянін”, паводле Тадэвуша Касцюшкі, ды “в числе первейших бунтовщиков почитаемый”, як характарызавала яго імператрыца Кацярына ІІ; адзін з арганізатараў паўстання 1794, сябра Патрыятычнага таварыства
  • Ян Ксенафонт Мікалай Ястржэмбскі, інжынер-палкоўнік, вучоны і педагог, укладальнік першага рускамоўнага дапаможніка па практычнай механіцы, лаўрэат палавіннай Дзямідаўскай прэміі РАН, аўтар праектаў мастоў праз Дняпро і Заходнюю Дзвіну, бясспрэчна таленавіты літаратурны містыфікатар што да твору “Мёртвыя душы” М. В. Гогаля
  • Іосіф Антонавіч Гашкевіч, першы консул Расійскай імперыі ў Японіі, вучоны-натураліст і мовазнаўца-паліглот, аўтар першага “Японска-Рускага слоўніка”, лаўрэат поўнай Дзямідаўскай прэміі РАН
  • Аляксандр Уладзіслававіч Аскерка, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў, паўстанцкі начальнік Вільні (1863)
  • Барыс Сачанка (1936, в. Вялікі Бор1995) — беларускі пісьменнік, перакладчык і выдавец
  • Фёдар Ігнатавіч Стравінскі, знакаміты оперны бас, артыст Марыінскага тэатру ў Пецярбургу, бацька сусветнага ўзроўню і вядомасці кампазітара XX ст. Ігара Стравінскага
  • Часлаў Пяткевіч, аўтар найкаштоўнага этнаграфічнага твору “Рэчыцкае Палессе” у трох кнігах: “Матэрыяльная культура”, “Духоўная культура”, “Грамадская культура”; чалавек, які ўсяму свету распавёў пра традыцыйную культуру Палесся
  • Кіпрыян Трафімавіч Ярмольчык, дэпутат ІІІ Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі (1907 – 1912 гг.) ад Рэчыцкага павета Мінскай губерні па сялянскай курыі; трымаў пазіцыю фракцыі трудавікоў
  • Алена Яфімаўна Вяргейчык, Герой Сацыялістычнай Працы
  • Іван Паўлавіч Мележ, класік беларускай літаратуры, аўтар трылогіі «Людзі на балоце»
  • Ала Іванаўна Канапелька, беларуская паэтэса і перакладчыца
  • Алесь Шлег, беларускі празаік, паэт

Зноскі

  1. http://hoiniki.gov.by/ru/committee/
  2. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 290 Об изменении административно-территориального устройства Хойникского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы - Шчытні / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 512 с.: іл.
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Хойніцкага раёна / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М.А. Ткачоў (гал.рэд.) і інш. — Мінск : БелЭн, 1993. — 383 с.
  • http://hojniki.ucoz.ru/#
  • http://hojniki.ucoz.ru/index/zemljaki_chast_i/0-183
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы Катэгорыя·Населеныя пункты Хойніцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Камарынскага раёна Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Хойніцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Камарынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Хойніцкага раёна Катэгорыя·Раёны Гомельскай вобласці Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1964 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1991 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Хойніцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be