wd wp Пошук:

Рагі (Слаўгарадскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рагі.

Рагі́[2] (трансліт.: Rahi, руск.: Роги) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.

Назва

Назва вёскі паходзіць ад формы вясковых палявых абшараў у выглядзе рога[3].

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў пачатку XVIII стагоддзя ў складзе Навабыхаўскага графства, якое ў тыя часы належала Сапегам. З 1754 да канца XVIII стагоддзя Рагі знаходзіліся ў закладным уладанні ў віленскіх піяраў і складаліся з дзвюх частак: Вялікія Рагі і Малыя Рагі (Рагоўскі Прудок). Малыя Рагі мелі 38 двароў, 248 жыхароў, Вялікія Рагі — 85 двароў, 524 жыхары. У 1884 годзе ў в. Рагі 103 двары, у тым ліку 8 кравецкіх і 1 кавальскі, 590 жыхароў, хлебазапасны магазін, ветраны млын, карчма. У 1910 годзе ў Баханскай воласці Быхаўскага павета. У 1912 годзе аднакласная школа[3]. У 1924—1954 гадах цэнтр Рагоўскага сельсавета.

Насельніцтва

  • 2011 год — 111 чалавек[1]
  • 2010 год — 114 чалавек
  • 1999 год — 190 чалавек
  • 1910 год — 789 чалавек[3]

Інфраструктура

У вёсцы дзейнічае крама[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. 1 2 3 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 579.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be