Радваніцкі сельсавет
Радва́ніцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Вялікія Радванічы.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Радванічы. Пасля скасавання Жабінкаўскага раёна 8 жніўня 1959 года перададзены ў склад Брэсцкага раёна. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Муры (злілася з вёскай Малыя Радванічы)[1].
Склад
У склад сельсавета ўваходзяць 4 населеныя пункты:
Населены пункт | Статус | Насельніцтва | Паштовы індэкс |
---|---|---|---|
Вялікія Радванічы | вёска | 436 | 225007 |
Малыя Радванічы | вёска | 541 | 225007 |
Міхалін | вёска | 17 | 224010 |
Франопаль | вёска | 77 | 225007 |
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1071 чалавек[2], з іх 79,7 % — беларусы, 9,3 % — украінцы, 7,3 % — рускія[3].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Жабінкаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Брэсцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.