wd wp Пошук:

Радывыліў

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Радзівілаў.

Радывыліў[1] (укр.: Радивилів), або Радзівілаў — горад у Ровенскай вобласці Украіны, на рацэ Слоніўка. Адміністрацыйны цэнтр Радывыліўскага раёна. Насельніцтва 10 190 чал. (2006).

Знаходзіцца за 102 км ад Роўна, чыгуначная станцыя на лініі Краснэ — Здалбуніў.

Этымалогія назвы

Места атрымала назву ў гонар свайго заснавальніка — Мікалая Радзівіла «Чорнага». За савецкім часам населены пункт насіў назву Чэрвонаармійск (укр.: Червоноармійськ).

Гісторыя

Мікалай Радзівіл Чорны

Упешыню згаданы ў 1564 годзе як паселішча ў Вялікім Княстве Літоўскім; валоданне Мікалая Радзівіла Чорнага. З 1565/66 года ў Валынскім ваяводстве. У 1568 годзе ў Радзівілаве пісар Францішак склаў Радзівілаўскі Апостал. Паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў у 1569 годзе да Каралеўства Польскага.

Станам на 1775 год у мястэчку было 146 будынкаў. У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Валынскай губерні. У 1870 годзе атрымаў статус горада. У 1873 годзе чыгунка злучыла Радзівілаў са Здалбунавам.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора ўвайшоў у 1921 годзе ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дубенскі павет Валынскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе Украінскай ССР. У 1940 годзе бальшавікі перайменавалі Радывыліў у Чэрвонаармійск. З 30 чэрвеня 1941 па 19 сакавіка 1944 года знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

У 1993 годзе Вярхоўная Рада Украіны вярнула гораду гістарычную назву.

Насельніцтва

  • 1870 — 2864 чал., з іх 79% іўдзеяў.[2]
  • 1910 — 14,6 тыс. чал.
  • 1991 — 10,8 тыс. чал.[3]
  • 2006 — 10 190 чал.

Эканоміка

Мікрараён савецкіх часоў

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай і шавецкай прамысловасці.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  2. Radziwiłłów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 476
  3. Червоноармейск // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Радывыліўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ровенскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Ровенскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be