wd wp Пошук:

Ракітніцкі сельсавет

Ракі́тніцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Ракітніца.

Утвораны 4 студзеня 1965 года як Пятровіцкі сельсавет у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Пятровічы ў складзе 8 населеных пунктаў (Булькова, Дзяглі, Задзерць, Замошаны, Пятровічы, Ракітніца, Стрыганец і Федзькавічы), якія ўваходзілі ў склад Рагозненскага сельсавета[1]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. 7 лютага 1972 года скасавана вёска Каралін[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[3]. 6 верасня 2000 года сельсавет перайменаваны ў Ракітніцкі, цэнтр перанесены ў вёску Ракітніца.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1645 чалавек[4], з іх 85,7 % — беларусы, 7,5 % — рускія, 5,4 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 20. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Брэсцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Жабінкаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be