Рожанскі сельсавет
Ро́жанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Вялікі Рожан.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ганцавіцкага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікі Рожан. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чудзінскага сельсавета[1]. 22 снежня 1959 года сельсавет перайменаваны ў Чудзінскі, цэнтр перанесены ў вёску Чудзін[2].
25 снежня 1962 года населеныя пункты Баравая, Вялікі Рожан, Добрая Лука, Красныя Хутары і Новы Рожан Чудзінскага сельсавета перададзены ў Любанскі раён Мінскай вобласці[3], 27 снежня 1962 года яны ўвайшлі ў склад Чырвонаслабодскага пассавета. 28 лютага 1964 года Рожанскі сельсавет утвораны зноў у складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікі Рожан. З 6 студзеня 1965 года ў складзе Салігорскага раёна. У 1976 годзе скасавана вёска Красныя Хутары[4]. Скасаваны 29 снежня 2009 года, тэрыторыя далучана да Чырвонаслабодскага сельсавета[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 985 чалавек[6], з іх 97,5 % — беларусы[7].
На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі вёскі Баравая, Вялікі Рожан, Добрая Лука, Новы Рожан.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов БССР Архівавана 11 верасня 2019.
- ↑ Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая, 10 і 25 чэрвеня, 15 і 29 ліпеня 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 декабря 2009 г. № 246 Об изменении административно-территориального устройства Минской области(недаступная спасылка)
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ганцавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Любанскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Салігорскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1964 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.