Ротэрдам
Ротэрдам (нідэрл.: Rotterdam, нідэрландскае вымаўленне (i)) — горад у Нідэрландах. Размешчаны пры ўпадзенні ракі Маас у Паўночнае мора. Насельніцтва 600 тыс. жыхароў (1999).
Буйны транспартны вузел (жалезныя і шашэйныя дарогі); марскі (на Паўночным моры) і рачны (рака Маас) парты; аэрапорт. Цэнтр машынабудавання; музеі, тэатры (оперы і балета, драмы), бібліятэкі.
Гісторыя
На тэрыторыі сучаснага Ротэрдама паселішча вядома з 9 ст., у пісьмовых крыніцах — з 1282. 3 1340 горад. У 1572 захоплены і разрабаваны іспанцамі, далучыўся да паўстання Нідэрлавдаў супраць іспанскага панавання. Пасля адмены ў 1685 Нанцкага эдыкта ў Ротэрдаме перасялілася шмат французскіх пратэстантаў (гандляры і рамеснікі). У 17—18 ст. цэнтр гандлю (у асноўным з Францыяй і Англіяй), караблебудаўніцтва і сукнаробства. Пасля злучэння ў 1882 Ротэрдама каналам з Паўночным морам — адзін з найбуйнейшых партоў свету. У 2-ю сусветную вайну моцна пацярпеў ад нямецкіх бамбардзіровак.
Гаспадарка
Ротэрдам — найбуйны порт у Еўропе. З 2004 г. азіяцкія парты, такія як Сінгапур і Шанхай занялі лідыруючыя пазіцыі ў міры, адабраўшы пальму першынства ў Ротэрдама. Па дадзеных 2004 г. Ротэрдам з’яўляецца сёмым портам міру па колькасці апрацоўваных кантэйнераў (TEU).
Найбольш значным сектарам дзейнасці порта Ротэрдам з’яўляецца нафтахімічная прамысловасць і апрацоўка генеральных грузаў. Порт з’яўляецца найважным цэнтрам па апрацоўцы насыпных, наліўных, кантэйнерных і іншых грузаў як усярэдзіне Еўрапейскага кантынента, так і па ўсім міры. Акрамя марскога транспарта, з Ротэрдамам наладжана паведамленне з дапамогай аўтамабільнага, чыгуначнага, рачнога і авіятранспарту. З 2000 г. пачалося будаўніцтва хуткаснай грузавой чыгункі Betuweroute, якая злучае Ротэрдам з Германіяй. Рэкі Маас і Рэйн забяспечваюць паведамленне з унутранымі раёнамі кантынента. Ва ўсходняй частцы порта размешчаныя найбуйныя нафтаперапрацоўчыя заводы.
Адукацыя і навука
Універсітэтт імя Эразма, Акадэмія мастацтваў, Нац. інстытут навігацыі і караблебудавання і інш.
Культура
Музеі: гістарычны, марскі, горада, этналогіі. Карцінная галерэя.
Горад прымаў дзіцячае Еўрабачанне 2007. Штогод у канцы студзеня ў горадзе праходзіць міжнародны кінафестываль.
Спорт
У Ротэрдаме грунтуюцца тры клубы выступоўцаў у вышэйшай лізе чэмпіянату Нідэрландаў па футболу: Феенорд, Спарта і Эксельсіор.
Славутасці
Гатычныя цэрквы (15 ст.), у тл. царква Сінт-Лаўрэнскерк, дамы і ветраныя млыны (17—18 ст.).
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ротэрдам
- Ротэрдам Архівавана 26 красавіка 2007. Даведнік па горадзе
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.