wd wp Пошук:

Рудаміна (мястэчка)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рудаміна (значэнні). Рудаміна́[1] (літ.: Rudamina, традыцыйныя беларускія назвы — Урдамін, Рудаміна[2]) — мястэчка ў Лаздзіяйскім раёне Алітускага павета Літвы. Уваходзіць у склад Лаздзіяйскай сянюніі. Размешчана за 7 км на паўночны захад ад Лаздзіяя. Насельніцтва на 2011 год — 256 чалавек.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Урдамін упамінаецца ў XVI ст. У гэты час ён уваходзіў у склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

У 1592 годзе з фундацыі князёў Масальскіх ва Урдаміне збудавалі касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Урдамін апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Кальварыйскім павеце.

На 1827 год ва Урдаміне было 26 будынкаў.

Найноўшы час

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Урдамін апынуўся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1827 год — 245 чал.[3]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 256 чал.

Славутасці

  • Гарадзішча
  • Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1592, 1745—1765)
  • Сядзіба Сухарэўскіх (XVIII)

Галерэя

  • Краявіды Урдаміна
  • Касцёл
  • Сядзіба
  • Гарадзішча
  • Музей

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 87.
  3. Chlebowski B. Urdomin // Słownik geograficzny… T. XII. — Warszawa, 1892. S. 817.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Лаздзіяйскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be