Рудка (Пінскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рудка.
Ру́дка[1] (трансліт.: Rudka, руск.: Рудка) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці, на беразе ракі Ясельда. Уваходзіць у склад Мерчыцкага сельсавета.
Геалогія
Аднайменная крыніца, якая знаходзіцца ў Рудцы, мае статус помніка прыроды мясцовага значэння.
Гісторыя
Перад вайной у вёсцы жыло 294 чалавекі ў 68 дварах[2].
У 1944 годзе гітлераўцамі было спалена 37 дамоў, забіта 6 чалавек[2].
Вядомыя асобы
- Антон Рыгоравіч Навумавец (нар. у 1936) — вучоны-фізік, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Украіны[3]
- Яўгенія Янішчыц (1948—1988) — беларуская паэтэса, перакладчыца
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- 1 2 Рудка (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — С. 111.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Капліца ў Рудцы
- Дом Я. Янішчыц у Рудцы
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.