Залізнычны раён (Львоў)
Залізнычны раён[1] або Чыгуначны раён (укр.: Залізничний район, ад укр.: залізниця — чыгунка) — раён горада Львова, які ахоплівае заходнюю частку горада: мясцовасці Білагоршча, Лэвандзіўка, Рудна, Скнылівак, Сыгніўка, часткова Багданіўку і Клэпарыў.
Назва
Залізнычны раён разам з Шаўчэнкаўскім раёнам — адзін з двух раёнаў, назву якіх не мянялі з савецкіх часоў. Відавочна, яна звязаная з тым, што раён утвораны вакол разгалінаванай сеткі чыгункі — на яго тэрыторыі знаходзіцца галоўны чыгуначны вакзал Львова, а таксама шэраг невялікіх станцый. Акрамя таго, менавіта ў Залізнычным раёне, у асноўным на Лэвандзіўцы, традыцыйна пражываюць работнікі Львоўскай чыгункі, што было запачаткавана яшчэ ў часы актыўнага чыгуначнага будаўніцтва ў Аўстра-Венгрыі ў сярэдзіне і другой палове ХІХ ст.
Тэрыторыя
Раён ахоплівае значную частку Прывакзальнай — раёна забудовы канца XIX — пачатку ХХ ст., які ўтварыўся вакол галоўнага чыгуначнага вакзала Львова. Акрамя таго ў яго склад уваходзяць такія мясцовасці Львова як Лэвандзіўка, Білагоршча, Скнылівак, Сыгніўка а таксама часткова Багданіўка, Раснэ, часткова Клепарыў. У склад Зализничнага раёна таксама ўваходзіць пасёлак Рудна, які тэрытарыяльна аддзелены ад Львова палоскай земляў Пустамыціўскага раёна Львоўскай вобл.
Галоўнай вуліцай Залізнычнага раёна з’яўляецца частка вуліцы Гарадоцкай — ад царквы Святой Ганны да мяжы горада і Львоўскай кальцавой аўтадарогі. Мяжа раёна ўтворана вуліцамі Шаўчэнка, якая аддзяляе яго ад Шаўчэнкаўскага раёна, і Кульпаркаўскай, якая аддзяляе яго ад Франкіўскага раёна. Таксама сярод важнейшых вуліц раёна вуліцы Шырокая, Паветраная, Сяйво, Лэвандзіўская (усе на Лэвандзіўцы), а таксама Любінская, Выгоўскага, Патона, Рашыўская. Што тычыцца апошняй, то яе плануецца падоўжыць ад вуліцы Патона да Навуковай.
Галерэя
Галоўны чыгуначны вакзал
Вул. Гарадоцкая
Вул. ЛюбінскаяВул. Кульпаркаўская
Вул. Выгоўскага
Стары тэрмінал аэрапорта
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Катэгорыя·Раёны Львова
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.