Ружанка (Люблінскае ваяводства)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ражанка (значэнні). Ружа́нка (польск.: Różanka, традыцыйная беларуская назва — Ража́нка) — вёска ў Польшчы, на рацэ Буг, за 8 км на поўнач ад Уладавы, каля беларуска-польскай граніцы. Уваходзіць у склад Уладаўскага павета Люблінскага ваяводства, частка вясковай гміны Уладава. Насельніцтва на 2011 год — 957 чалавек.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўспамін пра Ражанку як мястэчка датуецца 1524 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яна ўвайшла ў Берасцейскі павет Берасцейскага ваяводства. Да 1700 года Ражанка страціла статус мястэчка.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Ражанка апынулася ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX стагоддзя — у складзе Расійскай імперыі, ва Уладаўскім павеце Сядлецкай губерні. На 1827 год у вёсцы было 104 будынкі.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Ражанку занялі нямецкія войскі.
Найноўшы час
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Ружанка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе вёску занялі войскі Трэцяга Рэйха.
У 1944 годзе Ражанку занялі савецкія войскі, пасля чаго яе зноў перадалі Польшчы.
- Мястэчка на старых здымках
- Палац, 1907 г.
- Палац, да 1914 г.
- Палац, да 1914 г.
- Палац, да 1914 г.
- Палац, да 1914 г.
- З боку ракі, да 1914 г.
- Палац, да 1914 г.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1827 год — 651 чал.[1]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 957 чал.
Славутасці
- Касцёл Святога Аўгусціна (1908—1913)
- Могілкі хрысціянскія
- Палацава-паркавы комплекс Пацеяў (XVIII ст.; руіны)
Страчаная спадчына
- Капліца могілкавая
Галерэя
- Краявіды Ражанкі
- Касцёл
- Сядзіба, афіцына
- Сядзіба, павільён
- Гаспадарчая пабудова
Вядомыя асобы
- Іпацій Пацей (1541—1613) — дзяржаўны і царкоўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, багаслоў, пісьменнік-палеміст
Зноскі
- ↑ Chlebowski B. Różanka // Słownik geograficzny… T. IX. — Warszawa, 1888. S. 854.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ружанка (Люблінскае ваяводства)
Катэгорыя·Населеныя пункты Люблінскага ваяводства Катэгорыя·Населеныя пункты Уладаўскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.