wd wp Пошук:

Уладава

Улада́ва[1] (польск.: Włodawa, састарэлая назва — Валодава[2]) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Уладаўскага павета Люблінскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Уладава. Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Люблінскага ваяводства Польшчы, на сутоках рэчак Заходні Буг і Уладаўка. Насельніцтва 13 918 чал. (2009).

Знаходзіцца каля беларуска-польскай граніцы, вузел аўтамабільных дарог на Люблін, Бялу Падляску, Тэрэспаль, Зосін і інш.

Гісторыя

Насельніцтва

  • 1827 — 3263 чал.[3]
  • 1857 — 6026 чал.
  • 1913 — 15 220 ал.
  • 1937 — 9084 чал.
  • 1950 — 3754 чал.
  • 1970 — 7401 чал.
  • 1990 — 15 264 чал.
  • 2006 — 14 203 чал.

З 1998 у горадзе рэгулярна праводзіцца Фестываль трох культур. Мерапрыемства прысвячаецца багатай культуры праваслаўя, каталіцтва і іудаізма. Фестываль нездарма праходзіць ва Уладаве, бо да вайны горад меў шматнацыянальны характар.[4]

Памятныя мясціны

  • Былая ўніяцкая, цяпер праваслаўная царква Раства Прасвятой Багародзіцы (1840—1842).
  • Касцёл Св. Людвіка (1741—1752).
  • Могілкі яўрэйскія старыя (XVIII ст.) і новыя (XIX ст.).
  • Сінагога вялікая (1764).

Галерэя

  • Касцёл Св. Людвіка
  • Царква Раства Прасвятой Багародзіцы
  • Вялікая сінагога
  • Сінагога
  • Рынкавая плошча
  • Вуліца 11 лістапада
  • Касцёл Найсв. Сэрца Ісуса

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  2. Іпацеўскі спіс// Галіцка-Валынскі летапіс // 6751 [1243]
  3. Włodawa // Уладава // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XIII (Warmbrun — Worowo), 1893 (польск.)  S. 711
  4. Валера Саўко. Фэстываль трох культур // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 15 верасня 2008

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Уладаўскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be