Рыдзігераўскі сельсавет
Рыдзіге́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) Рыдзігерава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ленінскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Рыдзігераўка. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя Перыноўскага сельсавета[1]. 19 студзеня 1960 года ў склад Любанскага сельсавета перададзены вёскі Барсукова і Перунова[2]. Пасля скасавання Ленінскага раёна 20 студзеня 1960 года ўвайшоў у склад Лунінецкага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Рыдзігерава.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1243 чалавекі[3], 97,3 % — беларусы[4].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.— 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ленінскага раёна (Пінская вобласць) Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Лунінецкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.