wd wp Пошук:

Рыебіні

Ры́ебіні[1] (лат.: Riebiņi, традыцыйная беларуская назва Рыбінішкі) — вёска ў Латвіі, на рацэ Фейманцы. Адміністрацыйны цэнтр Рыебінскага края. Насельніцта на 2015 год — 841 чалавек. Знаходзяцца за 213 км ад Рыгі. Даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі).

Гісторыя

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

Упершыню Рыбінішкі ўпамінаюцца ў ХVII ст., калі яны знаходзіліся ў валоданні Корфаў. У 1716 годзе мястэчка перайшло да фон Беркаў, а ў 1758 годзе — да Міхала Вейсенгофа. У канцы XVIII ст. тут збудавалі палац.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Рыбінішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Рэжыцкім павеце Віцебскай губерні. У другой палове XIX ст. у мястэчку было 32 двары[2].

У часы Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе Рыбінішкі занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час

1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі Рыбінішкі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[3]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі. У 1949 годзе Рыебіні ўвайшлі ў склад Прэйльскага раёна, а ў 2008 годзе — сталі цэнтрам края.

Насельніцтва

Від на царкву Святога Мікалая

Дэмаграфія

  • XIX стагоддзе: 1897 год — 584 чал., з іх 533 іўдзеі[4]
  • XX стагоддзе: 1920 год — 446 чал., з іх 386 іўдзеяў; 1935 год — 464 чал., з іх 317 іўдзеяў
  • XXI стагоддзе: 2015 год — 841 чал.

Інфраструктура

У Рыбінішках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка, школа конегадоўлі[5].

Турыстычная інфармацыя

Касцёл Святых Пятра і Паўла

Славутасці

  • Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (1894—1909)
  • Сядзіба (XVIII ст.)

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 176-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Латвійскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Wejssenhof J. Rybiniszki // Słownik geograficzny… T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 147.
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
  4. Melers M. Ebreju kapsētas Latvijā. Ebreju reliģiskā draudze «Šamir». — Rīga. 2006. ISBN 9984-19-904-5.
  5. Афіцыйны сайт Рыебінскага края Архівавана 3 красавіка 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Латвіі Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be