Рэхобат (горад)
Рэхобат[1] (англ.: Rehoboth) — горад у Намібіі. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Намібіі, за 85 км на поўдзень ад сталіцы краіны Віндхука. Адзін з найбуйнейшых гарадоў вобласці Хардап. Плошча горада — 540 км². Насельніцтва — 20900 чалавек (2010).
Рэхобат знакаміты сваімі гарачымі крыніцамі. На захад ад яго знаходзіцца плаціна Ааноб і вадасховішча, якое забяспечвае горад вадой і служыць зонай адпачынку.
У канцы XVIII ст. каля крыніц пасяліліся дамара. У 1845 г. не далёка ад іх нямецкія місіянеры заснавалі горад, які прыцягваў паўднёваафрыканскіх крэолаў — нама, орлам і бастэраў. У нашы дні дамара і бастэры складаюць найбольш культурна ўплывовую групу насельніцтва.
Сучасны Рэхобат падзелены на 8 раёнаў, якія завуцца блокамі і абазначаюцца літарамі алфавіта. Блок D — месца жыцця найбольш багатых гараджан, у той час як блок C у часы апартэіду з’яўляўся гета для чарнаскурых і ў нашы дні застаецца найбольш беднай часткай Рэхобата. Мясціны вакол горада традыцыйна выкарыстоўваюцца для выпасу каракулевых авечак. Асновы мясцовай эканомікі: турызм, банкаўскае і транспартнае абслугоўванне.
Спасылкі
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — карта Намібія
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.