wd wp Пошук:

Рэчыцкі сельсавет (Чэрыкаўскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рэчыцкі сельсавет. Рэ́чыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Рэчыца.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрыкаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Крычаўскага раёна. 24 чэрвеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Глінскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Краснапольскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Крычаўскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — адноўленага Чэрыкаўскага раёна. 18 лютага 1972 года ў склад Сормаўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Анюціна, Вудага, Глінь, Загурковішча, Карма, Кістоўня, Ляшчэвіна, Масткова і Палам)[2]. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Сормаўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Багданаўка, Вымач, Глінь, Зоры, Латышчына, Ляшчэвіна, Масткова і Ямкі)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 626 чалавек[4], з іх 97,1 % — беларусы, 2,4 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 24 лістапада 2015.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Краснапольскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Крычаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Чэрыкаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be