wd wp Пошук:

Сакалоўскі сельсавет (Бярозаўскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сакалоўскі сельсавет.

Сакало́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Сакалова.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 8 сакавіка 1960 года ў склад Самойлавіцкага сельсавета перададзены вёскі Зарэчча, Круглае і Мормажава[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2036 чалавек[2], з іх 92,6 % — беларусы, 5,2 % — рускія[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Бярозаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be