wd wp Пошук:

Салантай

Салантай (літ.: Salantai, традыцыйная беларуская назва — Сала́нты) — горад у заходняй Літве, уваходзіць у склад Крацінгскага раёна Клайпедскага павета, аддалены ад Крацінгі на 31 км. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць. Колькасць насельніцтва складае 1,9 тыс. чалавек.

Гісторыя

Першыя гістарычныя згадкі пра Саланты адносяцца да 1565 года. Гарадскія правы Саланты атрымалі ў 1746 годзе. З часоў уваходжання мястэчка ў склад Вялікага Княства Літоўскага (уваходзілі ў склад Жмудскага княства), Саланты былі буйным яўрэйскім цэнтрам. У 1765 годзе ў кагале Салантаў і яго парафіях налічвалася 279 яўрэяў. Пасля далучэння да Расійскай імперыі горад стаў мястэчкам Цельшаўскага павета Ковенскай губерні. Па рэвізіі 1847 года Салантаўская яўрэйская абшчына налічвала 999 чалавек. Згодна з перапісам 1897 года з 2 499 жыхароў горада 1 106 былі яўрэямі[1].

Насельніцтва

Дынаміка насельніцтва Салантая
Год 1833 1897 1970 1979 1989 2001 2005 2010
жыхароў 1 294 2 449 1 835 2 086 2 431 1 942 1 887 1 767

Зноскі

  1. http://jewage.org/wiki/ru/Profile:Salantai JewAge — сайт пра яўрэяў і іх нашчадкаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Крацінгскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be