Самахвалавіцкі раён
Самахва́лавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1931 гадах. Цэнтр — мястэчка Самахвалавічы.
Гісторыя
Самахвалавіцкі раён быў утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Мінскай акругі (з 26 ліпеня 1930 у прамым падпарадкаванні БССР). 20 жніўня таго ж года быў падзелены на 15 сельсаветаў:
- Азерскі
- Гатаўскі
- Грычынскі
- Дудзіцкі
- Кайкаўскі
- Каралішчавіцкі
- Крупіцкі
- Навадворскі
- Падгайскі
- Рубілкаўскі
- Самахвалавіцкі
- Сеніцкі
- Строчыцкі
- Трасцянецкі
- Узлянскі
21 жніўня 1925 года быў утвораны Азярычынскі (Азярышчанскі) сельсавет. 4 жніўня 1927 да раёна далучаны Цепленскі сельсавет скасаванага Шацкага раёна.
18 студзеня 1931 года раён быў скасаваны. Азерскі, Крупіцкі і Рубілкаўскі сельсаветы былі перададзены Койданаўскаму раёну; Азярычынскі (Азярышчанскі), Дудзіцкі, Узлянскі сельсаветы — Пухавіцкаму раёну; Кайкаўскі сельсавет — Смілавіцкаму раёну; Цепленскі сельсавет — Уздзенскаму раёну. Гатаўскі, Грычынскі, Каралішчавіцкі, Навадворскі, Падгайскі, Самахвалавіцкі, Сеніцкі, Строчыцкі і Трасцянецкі сельсаветы былі аддадзены ў падпарадкаванне Мінскага гарадскога савета (уключаны ў гарадскую рысу горада Мінска).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А. И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Самахвалавіцкі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 137. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.