wd wp Пошук:

Рубілкаўскі сельсавет

Рубі́лкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Рубілкі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Самахвалавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне. З 23 сакавіка 1932 года Рубілкаўскі нацыянальны польскі сельсавет у складзе Койданаўскага нацыянальнага польскага раёна. З 29 чэрвеня 1932 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 14 мая 1936 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 31 ліпеня 1937 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. З 4 лютага 1939 года ў складзе адноўленага Дзяржынскага раёна. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дабрынёўскага сельсавета[1]. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 27 населеных пунктаў[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1299 чалавек[3], з іх 90,8 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,3 % — палякі, 1,2 % — украінцы, 1,2 % — армяне[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 24 населеныя пункты: аграгарадок Томкавічы, вёскі Баравікі, Булынкі, Бяліцкаўшчына, Гарэнаўка, Даўнары, Дзежкі, Жакі, Казлы, Камянное, Краснае, Кулі, Курганне, Лукашына, Пабеднае, Рубілкі, Сакольшчына, Старышча, Сухадолы, Уладзімірова, Чырвоная Зорка, Шабунеўшчына, Юнцаўшчына і Янавічы.

Зноскі

  1. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 143. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дзяржынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мінскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Самахвалавіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be