wd wp Пошук:

Светы-Юр

Све́ты-Юр (славацк.: Svätý Jur, венг.: Szentgyörgy) — невялікае вінаробчае мястэчка на паўночным усходзе ад Браціславы. Назва азначае «Святы Юр’я». За савецкім часам з 1960 па 1990 гг. называлася Юр пры Браціславе (славацк.: Jur pri Bratislave). Насельніцтва — каля 5000 чалавек.

Геаграфія

Светы-Юр знаходзіцца ля падножжа Малых Карпатаў у раёне Пезінак Браціслаўскага края ў паўднёва-ўсходняй Славакіі. Ваколіцы мястэчка адметныя сваімі кліматычнымі ўмовамі. Тут знаходзіцца ўнікальная прыродная рэзервацыя Шур(славацк.) бел. — найвялікшая ў сярэдняй Еўропе спадчынніца разложыстых балотаў, якія ў мінулым займалі тэрыторыю паміж сучаснымі Браціславай і Модрай. Тамтэйшы стракаты раслінны і жывёльны свет захаваў рысы трапічнага пралесу, што з’яўляецца каштоўнай знаходкай для батанічных і заалагічных даследванняў рэгіёна.

Гісторыя

Археалагічныя раскопкі на тэрыторыі мястэчка выявілі рэшткі паселішча часоў гальштацкай культуры. У IX стагоддзі на гэтым месцы была збудавана вялікамараўская крэпасць, аднак, першыя пісьмовыя згадкі пра мястэчка датуюцца толькі ў 1209 годам. У 1241 годзе Светы-Юр спалілі татары, у 1271 і 1273 чэшскі кароль Пржэмысл Отакар II. Разам з набыццём гарадскіх правоў у 1299 годзе ў Светы-Юр актыўна перасяляецца мноства нямецкіх каланістаў. У 1434 годзе горад спальваюць гусіты. Падчас Венгерскага каралеўства ў 1647 годзе Светы-Юр становіцца вольным каралеўскім мястэчкам. Нягледзячы на збудаваныя ў 16031664 мураваныя ўмацаванні, у 1663 годзе Светы-Юр захопліваюць асманскія туркі, якія знішчылі старадаўні замак XIII стагоддзя Белы камень(славацк.) бел..

У XVIII-XIX стагодздях і ў XX стагоддзі насельніцтва мястэчка было збольшага нямецкім, але ўсе немцы былі вымушаны пакінуць Светы-Юр пасля Другой сусветнай вайны.

Першы чыгуначны маршрут у гісторыі края звязаў у 1840 годзе Браціславу менавіта са Святы-Юрам.

Насельніцтва

Па стане на 2006 год насельніцтва Светы-Юра складала 5 186 чалавек. Паводле перапісу 2001 года 97,5 % гараджан з’яўляюцца славакамі. Рымска-каталіцкая царква з’яўляецца найпапулярнейшым веравызнаннем (72,5 %), але таксама пражывае вялікі працэнт атэістаў (15,9 %)[1].

Славутасці

Царква Святога Юр'і
Царква Святой Тройцы
  • Найбольш выбітнай мясцовай дастапомнасцю з’яўляецца гатычная фарная царква Святога Юр’і, пабудаваная ў XIII стагоддзі. Распісаны ў 1527 годзе каменны алтар адлюстроўвае плаўны пераход ад готыкі да стылю рэнесанс. Шкляныя вітражы былі спраектаваны Янкам Алексам у 1950 годзе. Драўляная званіца XVII стагоддзя змяшчае звон, адліты ў 1400 годзе. Пасля пажару 1802 года на зване з’явілася расколіна, але пасля рамонту звон быў пашкоджаны ў другі раз.
  • Лютэранская кірха
  • Кляштар піярыстаў
  • Вялікамараўская крэпасць была пабудавана ў IX ст. і пад канец XIV ст. цалкам занядбана. Захавалася толькі 1693 м крапасных муроў, але іх вышыня не нашмат меншая за арыгінальную.
  • Разваліны крэпасці Белы Камень.

Цікавыя факты

Панарама мястэчка Светы-Юр

Зноскі

  1. http://www.statistics.sk/mosmis/eng/run.html Архівавана 16 лістапада 2007. Municipal Statistics from the Statistical Office of the Slovak republic
  2. Трус Мікола. Памятнае гасцяванне ў славацкім мястэчку Светы-Юр // Роднае слова. — Мн: 2008. — № 1. — С. 36—38. — ISBN 0234-1360.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be