wd wp Пошук:

Свяціцкі сельсавет

Свя́ціцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Свяціца.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Навасёлкаўскі сельсавет у складзе Ганцавіцкага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Навасёлкі. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Свяціцкі, цэнтр перанесены ў вёску Свяціца[1]. 22 красавіка 1957 года далучаны да Ляхавіцкага раёна і скасаваны, тэрыторыя сельсавета ўвайшла ў склад Крывошынскага сельсавета[2].

23 снежня 1997 года ўтвораны зноў у складзе Ляхавіцкага раёна з часткі Крывошынскага сельсавета. Цэнтр — вёска Свяціца. Уключаў 2 населеных пункта — вёскі Навасёлкі і Свяціца. Скасаваны 20 снежня 2013 года, тэрыторыя далучана да Крывошынскага сельсавета[3].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 822 чалавекі[4], з іх 97,3 % — беларусы[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Решение Брестского областного Совета депутатов от 20 декабря 2013 г. № 330 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ляховичского района Брестской области(недаступная спасылка)
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.— 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ганцавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ляхавіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1957 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1997 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be