wd wp Пошук: ⬜

Свіслацкі сельсавет (Пухавіцкі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Свіслацкі сельсавет. Сві́слацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — пасёлак Дружны.

Геаграфія

Мацяры́нскае возера

Гідраграфія

На тэрыторыі сельсавета цячэ рака Свіслач і знаходзяцца вадасховішча Земснарад і возера Мацярынскае.

Гісторыя

Могілкі каля Дукоры.

Утвораны як пасялковы савет. 28 мая 2013 года пассавет рэарганізаваны ў сельсавет з цэнтрам у гарадскім пасёлку Свіслач[1]. 22 лістапада 2021 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Дружны[2].

Насельніцтва

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (Свіслач і Дружны) складала 11904 чалавекі[3], з іх 77,2 % — беларусы, 15,4 % — рускія, 5,2 % — украінцы, 0,4 % — палякі[4].

Дынаміка

Пасёлак Дружны і Свіслач з 1998 года маюць станоўчы натуральны прырост насельніцтва. Перавышэнне нараджальнасці над смяротнасцю — ад 30 да 45 % у залежнасці ад года. Адметнай асаблівасцю насельніцтва п. Дружны з’яўляецца адукацыйны ўзровень — да 55 % насельніцтвы маюць вышэйшую адукацыю або з’яўляюцца студэнтамі ВНУ.

Рэлігія

На 1 студзеня 2017 года ў сельсавеце налічваецца 4 рэлігійныя грамады, якія зарэгістраваны ў Мінскам абласным выканаўчым камітэце і пастаўлены на ўлік у Пухавіцкім райвыканкаме. З іх дзве праваслаўныя грамады і дзве грамады евангельскіх хрысціянаў баптыстаў.

Эканоміка

Свіслацкі сельсавет — прамысловы цэнтр Пухавіцкага раёна, яго паступленні ў бюджэт складаюць каля 40 % ад усіх паступленняў Пухавіцкага раёна. Тымчасова, у сельсавеце пражывае толькі каля 17 % ад колькасці насельніцтва Пухавіцкага раёна.

Прадпрыемствы:

Склад

Свіслацкі сельсавет уключае 2 населеных пункта:

Зноскі

  1. ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  2. ↑ Решение Пуховичского районного Совета депутатов от 22 ноября 2021 г. № 235 О переносе административного центра Свислочского сельсовета Пуховичского района Архівавана 11 снежня 2021.
  3. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Памяць: Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Пухавіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be