Свіслач (Пухавіцкі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Свіслач. Сві́слач[3] (трансліт.: Svislač, руск.: Свислочь) — гарадскі пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свіслацкага сельсавета. Насельніцтва 3 886 чал. (2017)[4].
Геаграфія

Геаграфічнае становішча
Размешчаны за 37 км на паўднёвы ўсход ад Мінска, за 44 км на паўночны захад ад раённага центра і за 6 км на паўночны ўсход ад Рудзенска. На дарозе Р69, Смалявічы — Шацк.
Гідраграфія
Побач рака Свіслач, вадасховішча Земснарад і возера Мацярынскае.
Гісторыя

1950-х гадах на заводзе «Горнага Воску» было атрымана першае вядро тарфянога воску[5].
Заснаваны ў 1960-я гады як пасёлак работнікаў абарончага прадпрыемства «Завод „Горнага Воску“». Быў пабудаваны каля вёскі Засвятое, на мейсцу аднайменнага калгаса і былога фальварка Акрэспаль (польск.: Okrespol). Вёска Засвятое зараз з’яўляецца мікрараёнам пасёлка.
24 студзеня 1986 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР населены пункт Свіслач атрымаў статус гарадскога пасёлка.
У пачатку 1980-х гадоў у час будаўніцтва АЭС пасёлак значна пашыраўся, быў пабудаваны новы пасёлак Дружны. Пасля 1986 года планы будаўніцтва АЭС былі перагледжаны і на яе фундаменце была ўзведзена Мінская ЦЭЦ-5.
У 2007—2009 гадах жыхары Свіслачы праводзілі грамадскую кампанію супраць будаўніцтва завода пестыцыдаў.
У 2014 годзе з’явіліся планы пра стварэнне вакол Мінска шасці гарадоў-спадарожнікаў. У снежні 2016 года быў зацверджаны генплан, дзе Свіслач планавалася дабудаваць да 2030 года і аб’яднаць з Рудзенскам і Дружным ў паўнацэнны горад з суперсучаснай інфраструктурай[6].
Насельніцтва
Дынаміка
Пасёлак Свіслач, як і пасёлак Дружны з 1998 года маюць станоўчы натуральны прырост насельніцтва.

- 1997 — 4300 жыхароў
- 1999 — 4 тыс. чал.
- 1 студзеня 2002 — 4300 жыхароў
- 2008 — 4,1 тыс. чал.
- 2009 — 3,9 тыс. чал.
- 2016 — 3 921 чал.[7]
- 1 студзеня 2017 — 3 886 чал.[4]
Рэлігія
На 1 студзеня 2017 года ў Свіслачы налічваецца 2 рэлігійныя грамады, якія зарэгістраваны ў Мінскам абласным выканаўчым камітэце і пастаўлены на ўлік у Пухавіцкім райвыканкаме. З якіх адна праваслаўныя грамада і адна грамада евангельскіх хрысціянаў баптыстаў.
- Царква прападобнага Серафіма Сароўскага
-
Царква Прыгажосць Хрыста (люты 1994)
- Рэлігія
Могілкі каля Дукоры
Храм прападобнага Серафіма Сароўскага, будова
Царква Прыгажосць Хрыста
Эканоміка
Свіслацкі пасялковы Савет прамысловы цэнтр Пухавіцкага раёна, яго паступленні ў бюджэт складаюць каля 40 % ад усіх паступленняў Пухавіцкага раёна. Тымчасова, у пасялковым Савеце пражывае толькі каля 17 % ад колькасці насельніцтва Пухавіцкага раёна. У пасёлке ёсць аддзяленне сувязі і ашчадная кася.
Прадпрыемствы:
- ААТ «Завод горнага воску»
- РУП «Эксперыментальная база „Свіслач“»
Аўтамабільны транспарт
Праз тэрыторыю гарадскога пасёлка праходзіць дарога Р-69 (Лагойск — Рудзенск — Шацк).
Жыллёва-эксплуатацыйны ўчастак п. Свіслач
Прыпынак
Завод горнага воску, прахадная
Завод горнага воску
РУП “ЭБ Свічлач НАНБ”
Рынак
Культура і грамадства
- Дом культуры.
- Бібліятэка.
Славутасці
- Дом з мемарыяльнай дошкай ў памяць Віктара Ячніка, была ўсталявана 3 ліпеня 2017г[8].
-
Валун з памятнай таблічкай у памяць Віктара Ячніка.
- Культура і грамадства
Дом з мемарыяльнай дошкай ў памяць Віктара Ячніка
Валун з памятнай таблічкай
Дом культуры
Сацыяльная сфера
Адукацыя
- З 1 верасня 1998 года працуе ДУ «Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Свіслач».
- Свіслацкая сярэдняя школа імя А.Р. Чарвякова.
- Дзецячы яслі-сад «Крынічка».
Медыцына
Медыцынскія паслугі надае пасялковая бальніца. Бальніца была збудавана ў 1983 годзе. Бальніца разлічана на 60 тэрапеўтычных ложкаў. Колькасць абслугоўваных пацыентаў складае — 20 чалавек у змену.[9]. У пасёлке ёсць аптэка.
- Сацыяльная сфера
Дзецячы яслі-сад
Дом, былы дзецячы сад
Старая школа
МНС у п. Свіслач
Свіслацкая школа імя А. Р. Чарвякова
Вядомыя асобы
- Аляксандр Тумашык — беларускі футбаліст.
Галерэя
- Галерэя
Свіслацкі сельсавет
Інтэрнат
Дом, вул. Будаўнікоў д.9
Дом, вул. Будаўнікоў д.11
Дом, вул. Азёрная д.37
Дом, вул. Будаўнікоў д.13
Дом, вул. Будаўнікоў д.3
Дом, вул. Будаўнікоў д.1
Цэнтр
Панарама
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ http://www.aif.by/timefree/history/torf_na_ves_zolota_vosk_iz_belarusi_shel_na_nuzhdy_aviacii_i_kosmosa
- ↑ https://citydog.by/long/druzhny/
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ http://www.gorka.by/?p=37989
- ↑ http://mgorka-crb.by/o-bolnice/
Спасылкі
Геаграфічныя звесткі па тэме Свіслач на OpenStreetMap- Рэгіянальны партал Свіслачы
Літаратура
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Мінскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.