Сен-Луі (Сенегал)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сен-Луі.
Сен-Луі (фр.: Saint-Louis) — горад у Сенегале. Адміністрацыйны цэнтр вобласці Сен-Луі.
Горад знаходзіцца на востраве ў вусці ракі Сенегал, каля мяжы з Маўрытаніяй. Заснаваны ў 1659[1] годзе ў якасці апорнага пункта французскіх калоній у Афрыцы. Да 1902 г. сталіца французскай калоніі Сенегал. У XVII—XVIII стст. горад з’яўляўся важным цэнтрам афра-еўрапейскага гандлю, у тым ліку, рабамі па рацэ Сенегал. Да канца XIX стагоддзя Сен-Луі з’яўляўся буйнейшым буйнейшым горадам на заходнім узбярэжжы Афрыкі[1].
Аўтамабільнай дарогай і чыгункай горад злучаны з Дакарам. У Сен-Луі дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай, швейнай і паліграфічнай прамысловасці.
Традыцыйная забудова, нягледзячы на трухлявасць, захоўвае налёт маляўнічасці. Насельніцтва горада ў 1981 годзе налічвала каля 114 000[1] чал. Гістарычная і культурная сталіца Сенегала. Горад уваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Міжнародныя адносіны
Гарады-пабрацімы
- Ліль, Францыя (1978)
- Фес, Марока (1979)
- Льеж, Бельгія (1980)
- Балоння, Італія (1991)
- Сент-Луіс, ЗША (1994)
Гарады-партнёры
Зноскі
- 1 2 3 Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 362. — 671 с. с илл.
Літаратура
- Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 362. — 671 с. с илл.(руск.)
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1659 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.