Сент-Пол
Сент-Пол[1] (англ.: Saint Paul) — горад на поўначы ЗША, сталіца штата Мінесота, адміністрацыйны цэнтр акругі Рэмсі. Насельніцтва 275,1 тыс. чалавек (2005; другі па велічыні горад Мінесоты). Утварае агламерацыю з Мінеапалісам, найбуйнейшым па колькасці насельніцтва горадам штата.
Размешчаны на левым беразе ракі Місісіпі, насупраць горада Мінеапаліса.
Сент-Пол заснаваны ў 1838 (1841[1]) годзе, статус горада мае з 1854 года. У першай палове XIX стагоддзя быў крайнім аванпостам амерыканскага Дзікага Захаду, дзе еўрапейскія пасяленцы (пераважна немцы-каталікі і ірландцы), амерыканскія салдаты (з размешчанага крыху вышэй па плыні Місісіпі форта Снелінг) жылі ў цесным суседстве. Да XX стагоддзя ператварыўся ў буйны транспартны вузел.
У горадзе развіта машынабудаванне: вытворчасць аўтамабіляў (на заводзе «Форд»), ЭВМ, пыласосаў, пад’ёмных кранаў, медыцынскага абсталявання і інш. Хімічная (лакафарбавая), дрэваапрацоўчая, мясная, мукамольная прамысловасць. Грузавы порт на Місісіпі.
Выходзяць газеты «Twin Cities Reader» і «City Pages».
Ёсць універсітэт.
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
- Фрэнсіс Скот Фіцджэральд (1896—1940) — амерыканскі пісьменнік.
Зноскі
Літаратура
- Сент-Пол // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 336. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
-
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сент-Пол
- Афіцыйны сайт
- Афіцыйны турыстычны сайт
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.