Серкавіцкі сельсавет
Серкаві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Серкавіцы.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Абідаўскі сельсавет у складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Абідаўка. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рыдамля, сельсавет перайменаваны ў Рыдамльскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Талачынскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Валосаўскага сельсавета[1].
15 кастрычніка 1960 года ўтвораны зноў як Рыдамльскі сельсавет у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Анэлінскага і Няклюдаўскага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Серкавіцы, у склад Азярэцкага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Анэліна, Будзькі, Бушмін, Раманоўка, Узгоі, Усвейка Красінская, Ходатава і Шэпетава), наўзамен у склад сельсавета з Азярэцкага сельсавета перададзена вёска Старынка[2]. 29 снежня 1961 года ў склад сельсавета з Азярэцкага сельсавета вернуты 8 населеных пунктаў: Анэліна, Будзькі, Бушмін, Раманоўка, Узгоі, Усвейка Красінская, Ходатава і Шэпетава[3]. 13 ліпеня 1962 года ў склад Еўлахоўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Новае Саколіна, Старое Саколіна, Старынка, Усвіж-Бук, Шляпіна, Шмідзельшчына і Яськаўшчына)[4]. 17 жніўня 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Валосаўскага сельсавета (17 населеных пунктаў: Высокі Гарадзец, Галаны, Дубавое, Загацце, Замошша, Заполле, Запруддзе, Лазы, Лаўрэнавічы, Ліцвякі, Нізкі Гарадзец, Петрашы, Рыдамля, Хахлоўка, Чырвоная Горка, Шашалаўка і Якубава)[5]. 7 чэрвеня 1966 года ў склад адноўленега Валосаўскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (Высокі Гарадзец, Галаны, Загацце, Запруддзе, Лазы, Ліцвякі, Нізкі Гарадзец, Петрашы, Хахлоўка, Шашалаўка, Якубава і пасёлак Валосаўскай бальніцы)[6]. 2 лютага 1982 года сельсавет перайменаваны ў Серкавіцкі[7]. 27 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Будзькі і Гарадзішча[8]. 10 кастрычніка 2013 года ў склад сельсавета з Талачынскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Новае Саколіна, Старое Саколіна, Шмідзельшчына, Яськаўшчына і пасёлак Усвіж-Бук)[9].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 961 чалавек[10], з іх 96,7 % — беларусы, 2,1 % — рускія[11].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 ліпеня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
- ↑ Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Талачынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Талачынскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.