wd wp Пошук:

Серэ (Грэцыя)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Серэ.

Се́рэ (грэч.: Σέρρες, кафарэвуса Σέρραι) — горад у Грэцыі, у Цэнтральнай Македоніі. Сталіца нома Серэ. Размешчаны ў 587 км на поўнач ад Афін і ў 80 км на ўсход ад Салонікаў.

З’яўляецца духоўна-адміністрацыйным цэнтрам Серанскай мітраполіі Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы.

Гісторыя

Статуя Эмануіла Папаса ў Серэ

Заснаванне горада ўзыходзіць да XII стагоддзю да н.э. Згадваецца Герадотам як Сірыс Пеанічная (грэч.: Σίρις η Παιονική).

У візантыйскую эпоху горад служыў крэпасцю супраць нашэсця балгараў. Быў захоплены крыжакамі ў 1204, балгарамі ў 1205 і 1230, сербамі ў 1345 і асманамі ў 1368 годзе пад правадырствам Эўренаса.

6 лістапада 1912 года падчас Першай Балканскай вайны ўзяты балгарскай арміяй. 11 ліпеня 1913 года падчас Другой Балканскай вайны узяты грэчаскай арміяй пад камандаваннем Канстанціна I.

Выхадцам Серэ быў герой грэчаскай рэвалюцыі 1821 г. Эмануіл Папас, кіраўнік паўстання на паўвостраве Халкідыкі.

Культура

Серэ — горад, у якім асаблівае распаўсюджванне атрымаў грэчаскі пірог бугаца. У чэрвені 2008 года ў горадзе быў праведзены першы фестываль бугацы.[1][2][3]

У Серэ таксама размешчаны Манастыр Святога Іаана Хрысціцеля.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Гіганцкая бугаца
  2. Гіганцкая бугаца патрапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса
  3. У Серэ пройдзе Першы Фестываль бугацы Архівавана 27 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be