wd wp Пошук:

Слабадскі сельсавет (Мазырскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Слабадскі сельсавет.

Слабадскі́ сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2018 г. вёска[1]) Слабада.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. З 5 кастрычніка 1926 года ў складзе Слабадскога раёна, з 4 жніўня 1927 года — у складзе Калінкавіцкага раёна той жа акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў складзе Мазырскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Казіміраўскага сельсавета[2]. У 1974 годзе ў склад Скрыгалаўскага сельсавета перададзены вёскі Белая і Надаткі[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2363 чалавекі[4], з іх 93,7 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 1,4 % — украінцы, 0,5 % — азербайджанцы[5].

Зноскі

  1. Решение Мозырского районного Совета депутатов от 13 февраля 2018 г. № 180 Об отнесении некоторых сельских населенных пунктов Мозырского района к агрогородкам Архівавана 19 верасня 2020.
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня 1974 г. і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Калінкавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слабадскога раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Мазырскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be