Славанскі-Брод
Сла́ванскі-Бро́д[1] (харв.: Slavonski Brod; [slǎʋoːnskiː brôːd]?) — горад ва ўсходняй частцы Харватыі. Размешчаны за 197 км на паўднёвы ўсход ад Заграба на левым беразе ракі Савы. Славанскі-Брод — шосты па велічыні горад Харватыі. Насельніцтва — 64 000 чал. (2001). Адміністрацыйны цэнтр Бродска-Посаўскай жупаніі.
Зноскі
- ↑ карта Харватыі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Славанскі-Брод
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.