wd wp Пошук: ⬜

Слоўвец

Раён вёскі Слоўвец, 2019 г.

Сло́ўвец — колішняя вёска на беразе ракі Слоўці (Дражні), цяпер у межах горада Мінска.

Гісторыя

План горада Менска, 1923 г.

На карце генеральнага межавання Мінскай губерні 1800 года пазначаныя засценкі Верхаслоўсць (руск.: Верхословсть) на правым беразе ракі і Слоўць (руск.: Словць) на левым беразе[1]. Засценак Верхаслоўць быў уласнасцю менскага Петрапаўлаўскага манастыра, 2 двары, 12 жыхароў[2]. У канцы XIX стагоддзя вёска Слоўвец на 2 двары ў Сеніцкай воласці Мінскага павета, таксама карчма пры гасцінцы з Мінска да Трасцянца. У 1917 годзе хутар Слоўсць, 1 двор, 5 жыхароў, усе беларусы[3].

Дамы вёскі абазначаліся на карце 1930-х гадоў. У часе рэпрэсій у 1937 годзе былі асуджаныя да 10 і 7 гадоў лагераў два ўраджэнцы вёскі[4][5]. Вёска знікла пасля Другой сусветнай вайны. Цяпер тэрыторыя вёскі ў межах Заводскага раёна Мінска, на яе месцы мемарыяльны знак у скверы Беларусь партызанская.

Зноскі

  1. ↑ ПГМ Мінскага павета Мінскай губерні (1800 год). mapy.by. Архівавана з першакрыніцы 19 траўня 2020. Праверана 19 траўня 2020.
  2. ↑ Памяць, 1998, с. 567
  3. ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии), 1924, с. 160
  4. ↑ Мякота Андрэй Іванавіч (1898). by.openlist.wiki. Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2019. Праверана 29 жніўня 2019.
  5. ↑ Мякота Антон Іванавіч (1900). by.openlist.wiki. Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2019. Праверана 29 жніўня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be