Спіс адміністрацыйных акруг і раёнаў Берліна
Горад Берлін з’яўляецца адной з 16 земляў у складзе ФРГ і адміністрацыйна падзелена на 12 адміністрацыйных акруг (ням.: Bezirk) і 95 раёнаў (ням.: Ortsteil), якія ўваходзяць у іх.
Кожная акруга складаецца з некалькіх раёнаў, якія большай часткай склаліся гістарычна. Калісьці яны з’яўляліся самастойнымі гарадамі, вёскамі і пасёлкамі, а ў 1 кастрычніка 1920 года яны былі ўключаны ў склад Вялікага Берліна і ўтварылі на той момант 20 акруг. Пасля падзелу Германіі 12 акруг апынуліся ў Заходнім Берліне і 8 — ва Усходнім. Нашмат пазней, ужо ў 1970-80-я гады ва Усходнім Берліне былі вылучаны яшчэ 3 акругі.
Пасля аб’яднання Берліна і да 2000 года працягвалі існаваць 23 акругі, якія вельмі моцна адрозніваліся адна ад адной па плошчы і колькасці насельніцтва. Падчас апошняй адміністрацыйнай рэформы 2001 года колькасць акруг паменшылася да 12 у выніку зліцця дзвюх ці трох акруг у адну. Зліццю не падвергліся буйныя адміністрацыйныя акругі Шпандау, Райнікендорф і Нойкёльн.
Раёнам Берліна ў статыстычных мэтах нададзены чатырохзначнымі ідэнтыфікацыйнымі нумарамі, першыя дзве лічбы ў якіх паказначаюць на акругу.
Апроч раёнаў Берлін падзелены на «статыстычныя тэрыторыі» (ням.: Statistisches Gebiet), якія пазначаюцца трохзнакавымі нумарамі, што прыблізна адпавядаюць жылым раёнам. Прыкладам статыстычнай тэрыторыі з’яўляецца Баварскі квартал у раёне Шонеберг, дзе большасць вуліц атрымала свае назвы паводле гарадоў Баварыі. Статыстычныя тэрыторыі могуць не супадаць з раёнамі, так, напрыклад статыстычная тэрыторыя Рудаў размяшчаецца ў двух раёнах — Рудаў і Гропіўсштат.
Спіс акруг і раёнаў
Акруга |
Раёны | Плошча (км²) |
Насельніцтва |
Шчыльнасць насельніцтва (чал. / км²) |
Бургамістр | Карта |
---|---|---|---|---|---|---|
Мітэ (01) |
0101 Мітэ (ням.: Mitte) 0102 Моабіт (ням.: Moabit) 0103 Ганзафіртэль (ням.: Hansaviertel) 0104 Тыргартэн (ням.: Tiergarten) 0105 Ведынг (ням.: Wedding) 0106 Гезундбрунен (ням.: Gesundbrunnen) |
39,47 | 328 297 | 8317,6 | Хрысціян Ханке (СДПГ) | 52°31′ пн. ш. 13°22′ у. д.HGЯO |
Фрыдрыхсгайн-Кройцберг (02) |
0201 Фрыдрыхсгайн (ням.: Friedrichshain) 0202 Кройцберг (ням.: Kreuzberg) |
20,16 | 268 038 | 13 295,5 | Франц Шульц (Саюз 90/Зялёныя) | 52°30′ пн. ш. 13°26′ у. д.HGЯO |
Панкаў (03) |
0301 Прэнцлаўэр-Берг (ням.: Prenzlauer Berg) 0302 Вайсензэе (ням.: Weißensee) 0303 Бланкенбург (ням.: Blankenburg) 0304 Гайнерсдорф (ням.: Heinersdorf) 0305 Караў (ням.: Karow) 0306 прыгарадны пасёлак Мальхаў (ням.: Stadtrandsiedlung Malchow) 0307 Панкаў (ням.: Pankow) 0308 Бланкенфельдэ (ням.: Blankenfelde) 0309 Бух (ням.: Buch) 0310 Францёзіш-Бухальц (ням.: Französisch Buchholz) 0311 Нідэршонгаўзен (ням.: Niederschönhausen) 0312 Розенталь (ням.: Rosenthal) 0313 Вільгельмсру (ням.: Wilhelmsruh) |
103,01 | 363 338 | 3 527,2 | Маціяс Кёнэ (СДПГ) | 52°34′08″ пн. ш. 13°24′08″ у. д.HGЯO |
Шарлотэнбург-Вільмерсдорф (04) |
0401 Шарлотэнбург (ням.: Charlottenburg) 0402 Вільмерсдорф (ням.: Wilmersdorf) 0403 Шмаргендорф (ням.: Schmargendorf) 0404 Груневальд (ням.: Grunewald) 0405 Вестэнд (ням.: Westend) 0406 Шарлотэнбург-Норд (ням.: Charlottenburg-Nord) 0407 Галензэе (ням.: Halensee) |
64,72 | 316 923 | 4 896,8 | Моніка Тымен (СДПГ) | 52°29′56″ пн. ш. 13°17′06″ у. д.HGЯO |
Шпандау (05) |
0501 Шпандау (ням.: Spandau) 0502 Газельгорст (ням.: Haselhorst) 0503 Сіменсштат (ням.: Siemensstadt) 0504 Штаакен (ням.: Staaken) 0505 Гатаў (ням.: Gatow) 0506 Скарбаў (ням.: Kladow) 0507 Гакенфельдэ (ням.: Hakenfelde) 0508 Фалькенгагенер-Фельд (ням.: Falkenhagener Feld) 0509 Вільгельмштат (ням.: Wilhelmstadt) |
91,91 | 223 786 | 2 434,8 | Конрад Біркгольц (ХДС) | 52°32′ пн. ш. 13°10′ у. д.HGЯO |
Штэгліц-Цэлендорф (06) |
0601 Штэгліц (ням.: Steglitz) 0602 Ліхтэрфельдэ (ням.: Lichterfelde) 0603 Ланквіц (ням.: Lankwitz) 0604 Цэлендорф (ням.: Zehlendorf) 0605 Далем (ням.: Dahlem) 0606 Нікаласзэе (ням.: Nikolassee) 0607 Ванзэе (ням.: Wannsee) |
102,50 | 290 256 | 2 831,8 | Нарберт Коп (ХДС) | 52°26′ пн. ш. 13°15′ у. д.HGЯO |
Тэмпельгоф-Шонеберг (07) |
0701 Шонеберг (ням.: Schöneberg) 0702 Фрыдэнау (ням.: Friedenau) 0703 Тэмпельгоф (ням.: Tempelhof) 0704 Марыендорф (ням.: Mariendorf) 0705 Марыенфельдэ (ням.: Marienfelde) 0706 Ліхтэнрадэ (ням.: Lichtenrade) |
53,09 | 331 947 | 6 252,5 | Экехард Банд (СДПГ) | 52°28′ пн. ш. 13°23′ у. д.HGЯO |
Нойкёльн (08) |
0801 Нойкёльн (ням.: Neukölln) 0802 Брыц (ням.: Britz) 0803 Букаў (ням.: Buckow) 0804 Рудаў (ням.: Rudow) 0805 Гропіўсштат (ням.: Gropiusstadt) |
44,93 | 306 519 | 6 822,1 | Хайнц Бушкаўскі (СДПГ) | 52°29′ пн. ш. 13°27′ у. д.HGЯO |
Трэптаў-Кёпенік (09) |
0901 Альт-Трэптаў (ням.: Alt-Treptow) 0902 Плентэрвальд (ням.: Plänterwald) 0903 Баўмшуленвег (ням.: Baumschulenweg) 0904 Ёханісталь (ням.: Johannisthal) 0905 Нідэршоневайдэ (ням.: Niederschöneweide) 0906 Альтглініке (ням.: Altglienicke) 0907 Адлерсгоф (ням.: Adlershof) 0908 Бонсдорф (ням.: Bohnsdorf) 0909 Обершоневайдэ (ням.: Oberschöneweide) 0910 Кёпенік (ням.: Köpenick) 0911 Фрыдрыхсгаген (ням.: Friedrichshagen) 0912 Рансдорф (ням.: Rahnsdorf) 0913 Грунау (ням.: Grünau) 0914 Мюггельхайм (ням.: Müggelheim) 0915 Шмёквиц (ням.: Schmöckwitz) |
168,42 | 237 572 | 1 410,6 | Габрыэле Шотлер (СДПГ) | 52°27′ пн. ш. 13°34′ у. д.HGЯO |
Марцан-Гелерсдорф (10) |
1001 Марцан (ням.: Marzahn) 1002 Бісдорф (ням.: Biesdorf) 1003 Каўльсдорф (ням.: Kaulsdorf) 1004 Мальсдорф (ням.: Mahlsdorf) 1005 Гелерсдорф (ням.: Hellersdorf) |
61,74 | 249 292 | 4 037,8 | Дагмар Поле (Левыя) | 52°32′23″ пн. ш. 13°35′03″ у. д.HGЯO |
Ліхтэнберг (11) |
1101 Фрыдрыхсфельдэ (ням.: Friedrichsfelde) 1102 Карлсгорст (ням.: Karlshorst) 1103 Ліхтэнберг (ням.: Lichtenberg) 1104 Фалькенберг (ням.: Falkenberg) 1105 былы Гоэншонгаўзен (ням.: Hohenschönhausen) (падзелены) 1106 Мальхаў (ням.: Malchow) 1107 Вартэнберг (ням.: Wartenberg) 1109 Ной-Гоэншонгаўзен (ням.: Neu-Hohenschönhausen) 1110 Альт-Гоэншонгаўзен (ням.: Alt-Hohenschönhausen) 1111 Фенпфуль (ням.: Fennpfuhl) 1112 Румельсбург (ням.: Rummelsburg) |
52,29 | 258 010 | 4 934,2 | Хрысціна Эмрых (Левыя) | 52°32′ пн. ш. 13°30′ у. д.HGЯO |
Райнікендорф (12) |
1201 Райнікендорф (ням.: Reinickendorf) 1202 Тэгель (ням.: Tegel) 1203 Конрадсгёэ (ням.: Konradshöhe) 1204 Хайлігензэе (ням.: Heiligensee) 1205 Фронау (ням.: Frohnau) 1206 Гермсдорф (ням.: Hermsdorf) 1207 Вайдманслуст (ням.: Waidmannslust) 1208 Любарс (ням.: Lübars) 1209 Вітэнау (ням.: Wittenau) 1210 Меркішэс-Фіртэль (ням.: Märkisches Viertel) |
89,46 | 241 764 | 2 702,5 | Марліс Ваньюра (ХДС) |
Катэгорыя·Раёны Берліна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.