wd wp Пошук:

Стайкаўскі сельсавет (Аршанскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Стайкаўскі сельсавет.

Ста́йкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Стайкі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Каменскі сельсавет у складзе Багушэўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Каменка. 24 верасня 1926 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Стайкі, сельсавет перайменаваны ў Стайкаўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Багушэўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Багушэўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна[1]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Клюкаўскага (3 населеныя пункты: вёскі Чарняўскія, Сармацк і Слабада) і Межаўскага (11 сельскіх населеных пунктаў у межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Світанак-Орша»: вёскі Аланцьева, Дубніцы, Каменка, Канавалава, Лужкі, станцыя Лужкі, Ляснічыя, Монькава, Свістуны, Стайкі і Стапурэва) сельсаветаў[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. БАГУШЭЎСК (НАРЫС ГІСТОРЫІ, ЭКАНОМІКІ І КУЛЬТУРЫ) (руск.)
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Аршанскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Багушэўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be