Стамфард (Канектыкут)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Стамфард.
Ста́мфард[1] (англ.: Stamford) — горад у акрузе Фэрфілд, штат Канектыкут, ЗША. Колькасць насельніцтва горада складае 128,3 тыс. чалавек (2014), што робіць Стамфард чацвёртым па велічыні горадам у штаце.
Мясцовыя індзейцы называлі паселішча Рыпавам (Rippowam), гэтак жа яго называлі і першыя еўрапейскія пасяленцы. Пазней назву змянілі на Стамфард у гонар аднайменнага гарадка ў Лінкальншыры, Англія. Адпаведны дакумент быў падпісаны 1 ліпеня 1640 года капітанам Цёрнерам (англ.: Turner) калоніі Нью-Хейвен і правадыром індзейцаў Понусам (Ponus).
У Стамфардзе знаходзіцца штаб—кватэра World Wrestling Entertainment (WWE).
Вядомыя асобы
- Джэн Псакі (нар. 1978) — дзяржаўны дзеяч ЗША.
- Крыстафер Лойд (нар. 1938) — амерыканскі акцёр кіно і тэлебачання.
У Стамфардзе жылі і памерлі беларускія грамадскія дзеячы Віталь Кажан (1916—2004) і Леанід Галяк (1910—1980).
Гарады-пабрацімы
Зноскі
- ↑ Напісанне паводле карты да артыкула Канектыкут // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.
- ↑ Яўрэйская кангрэгацыя, якая працуе з братэрскім горадам у Ізраілі(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2011. Праверана 16 снежня 2009.
- ↑ Sister Cities International Архівавана 2 кастрычніка 2006 года.
Спасылкі
Стамфард (Канектыкут) на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт горада Архівавана 15 жніўня 2012.
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.