Старадубскі раён
Старадубскі раён (руск.: Стародубский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Старадуб.
Геаграфія
Плошча раёна — 1750 км². Асноўныя рэкі — Бабінец, Вабля
Гісторыя
У 1917—1919 гадах тэрыторыя цяперашняга Старадубскага раёна ўваходзіла ў склад УНР, а затым Украінскай дзяржавы гетмана Паўла Скарападскага. У 1919 годзе Старадубскі павет быў перададзены ў склад Гомельскай губерні РСФСР. У 1926 годзе, у сувязі з расфарміраваннем Гомельскай губерні, увайшоў у склад Бранскай губерні.
У 1929 годзе, з увядзеннем новага адміністрацыйнага падзелу, губерні і паветы былі скасаваны. Быў утвораны Старадубскі раён, які спачатку ўвайшоў у Клінцоўскую акругу Заходняй вобласці з цэнтрам у г. Смаленску. 5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Старадубскі раён.
Дэмаграфія
Насельніцтва раёна складае 43 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 18 тыс. Усяго налічваецца 175 населеных пунктаў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне маецца 10 сельскіх паселішчаў:
- Вараноцкае сельскае паселішча
- Гарцаўскае сельскае паселішча
- Дзесятухаўскае сельскае паселішча
- Занкоўскае сельскае паселішча
- Запольскахалеевіцкае сельскае паселішча
- Каменскае сельскае паселішча
- Меленскае сельскае паселішча
- Моханаўскае сельскае паселішча
- Мышкоўскае сельскае паселішча
- Панураўскае сельскае паселішча
Транспарт
Праз раён праходзіць чыгуначная лінія Унеча — Хутар Міхайлаўскі.
Славутасці
- Сядзібна-паркавы комплекс Міклашэўскіх, царква Нараджэння Божай Маці і царква Св. Аляксандра Неўскага ў в. Панураўка.
- Царква Св. Міхала Арханёла ў в. Солава.
- Царква Свв. апп. Пятра і Паўла ў в. Ялівонка.
- Царква Св. Мікалая ў в. Яцкавічы.
Гл. таксама
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Старадубскі раён
- Старадубскі раён на Radzima.org
Катэгорыя·Раёны Бранскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.